Міжнародная асацыяцыя працоўных
Міжнародная асацыяцыя працоўных (МАП) — міжнароднае аб'яднанне прафсаюзаў анарха-сіндыкалісцкай накіраванасці. Асацыяцыя была заснавана ў канцы 1922 года на берлінскім кангрэсе прадстаўнікоў анарха-сіндыкалісцкіх прафсаюзаў як спадчынніца Першага Інтэрнацыяналу, у сувязі з чым да 1950-х гадоў, была вядома таксама пад назвай Берлінскі інтэрнацыянал прафсаюзаў і Міжнароднае таварыства працоўных.
Міжнародная асацыяцыя працоўных | |
---|---|
International Workers' Association Asociación Internacional de los Trabajadores | |
Адміністрацыйны цэнтр | Варшава, Польшча |
Тып арганізацыі | міжнародная прафсаюзная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1922 |
iwa-ait.org |
У 2016 годзе ў МАП адбыўся раскол, у выніку чаго з асацыяцыі выйшлі найбуйнейшыя секцыі: нямецкая секцыя, Нацыянальная канфедэрацыя працы (Іспанія), Італьянскі сіндыкальны саюз[1]. Пры гэтым асобныя былыя і цяперашнія сіндыкаты Нацыяальнай канфедэрацыі працы заявілі аб падтрымцы МАП. Іспанская секцыя МАП была адноўлена ў правах на Бялградскім кангрэсе асацыяцыі ў лістападзе 2017 года[2].