Міжнародны атамны час

Міжнародны атамны час (TAI, фр.: Temps Atomique International) — час, у аснову вымярэння якога пакладзены электрамагнітныя ваганні, якія выпраменьваюцца атамамі ці малекуламі пры пераходзе з аднаго энергетычнага стану ў іншы.

Са з'яўленнем у 1955 звышстабільных эталонаў частаты, заснаваных на квантавых пераходах паміж энергетычнымі ўзроўнямі малекул і атамаў, стала магчымым стварэнне атамных шкал часу.

Маштаб сістэмы TAI прыняты роўным маштабу эфемерыднага часу (ЕТ), гэта значыць атамныя гадзіннікі з'яўляюцца фізічнай перадачай шкалы ЕТ. Дакладнасць перадачы да 2×10−12 с.

Рашэннем XII Генеральнай канферэнцыі мер і вагаў у 1967 адзінка TAI — 1 атамная секунда — прыраўнавана працягласці 9 192 631 770 перыядаў выпраменьвання, які адпавядае пераходу паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атама цэзію-133. Адносная дакладнасць цэзіевага эталона частаты 10—10—10—11 на працягу некалькіх гадоў.

Нульпункт шкалы TAI ссунуты адносна нульпункта шкалы ЕТ на нязменную велічыню:

ЕТ = АТ + 32,184 c

Эталон атамнага часу не мае ні сутачных, ні векавых ваганняў, не старэе і мае дастатковую дакладнасць і ўзнаўляльнасць.

Гл. таксама

правіць