Міжнародны біяграфічны цэнтр
Міжнародны біяграфічны цэнтр (англ.: IBC — International Biographical Centre) — выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні біяграфічных кніг, энцыклапедычных даведнікаў персаналій і іншых выданняў у жанры «vanity press» (выданне любой кнігі, за якое плаціць яе аўтар). Урад Заходняй Аўстраліі ахарактарызаваў дзейнасць гэтага цэнтра як махлярства[1].
Характарыстыка дзейнасціПравіць
Міжнародны біяграфічны цэнтр размешчаны ў Кембрыджы (Вялікабрытанія), але да знакамітага Кембрыджскага ўніверсітэта не мае ніякага дачыннення.
Цэнтр заяўляе, што кандыдаты для ўключэння іх біяграфій у каталогі адбіраюцца спецыяльным даследчым падраздзяленнем біяграфічнага цэнтра выключна на аснове значных дасягненняў кандыдатаў у сваёй прафесійнай сферы. У той жа час існуюць негатыўныя ацэнкі Міжнароднага біяграфічнага цэнтра, у тым ліку на ўзроўні ўрадаў[1], якія сцвярджаюць, што цэнтр зарабляе шмат грошай, выкарыстоўваючы чалавечыя слабасці (марнасць) кандыдатаў і даверлівасць неінфармаваных карыстальнікаў каталогаў.
Кампанія прадае фантастычныя назвы і сертыфікаты. Выкарыстанне «ўзнагарод» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра для падтрымкі выдачы амерыканскай візы O-1 (для асоб з надзвычайнымі здольнасцямі) апісана амерыканскім працадаўцам Oracle Corporation як набыццё «марных ўшанаванняў» для выкарыстання ў якасці «фальшывых дакументаў» з папярэджаннем аб «махлярстве з візамі»; з’яўляецца цяжкім злачынствам «з суровым пакараннем»[2].
Біяграфічныя даведнікіПравіць
- 2000 Outstanding Europeans of the 21st Century
- 2000 выдатных інтэлектуалаў ХХ стагоддзя (англ.: 2000 Outstanding Intellectuals of the 20th Century)
- 2000 выдатных інтэлектуалаў ХХI стагоддзя (англ.: 2000 Outstanding Intellectuals of the 21st Century)
- 2000 выдатных навукоўцаў — 2010 (англ.: 2000 Outstanding Scientists — 2010)
- The Cambridge Blue Book
- Dictionary of International Biography
- Great Men and Women of Science
- International Who’s Who in Music
- Men of achievement
- Outstanding People of the 20th Century
- Outstanding People of the 21st Century
- Выдатныя навукоўцы XXI стагоддзя (англ.: Outstanding Scientists of the 21st Century)
- Who’s Who in the 21st Century
- World Who’s Who of Women