Сусветны дзень дзіцяці

Сусветны дзень дзіцяці (англ.: Universal Children's Day, ісп.: Día Universal del Niño, фр.: Journée mondiale de l'enfance) у Беларусі больш вядомы як «Міжнародны дзень абароны дзяцей» — адзначаецца штогод ў розныя дні ў многіх месцах па ўсім свеце, каб ушанаваць дзяцей. 1 чэрвеня ён адзначаеца ў Беларусі. Упершыню ён быў абвешчаны на Сусветнай канферэнцыяй дабрабыту дзяцей ў 1925 годзе, а затым яго ўстанавілі паўсюдна ў 1954 годзе (№ 836 рэзалюцыя (IX))[1].

Марка Беларусі прысвечаная Сусветнаму дню дзіцяці

Генеральная Асамблея прапанавала адзначаць гэтае свята ў той форме і ў той дзень, якія кожная дзяржава прызнае для сябе мэтазгодным.

Генеральная Асамблея ў сваёй рэзалюцыі выказала здагадку, што ўсеагульнае святкаванне Сусветнага дня дзіцяці паслужыць умацаванню салідарнасці і супрацоўніцтва паміж нацыямі.   У сваіх афіцыйных дакументах ААН кажа аб святкаванні Сусветнага дня дзіцяці 20 лістапада. У гэты дзень у 1959 годзе была прынята «Дэкларацыя правоў дзіцяці», а ў 1989 годзе — «Канвенцыя правоў дзіцяці».

Розныя фірмы і арганізацыі праводзяць у Дзень дзіцяці дабрачынныя акцыі.

Зноскі

  1. History of Children's Day(недаступная спасылка). Childrensdaycelebration.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 28 July 2013.