Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму

«Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму» — дзень, звязаны з угодкамі Крыштальнай ночы — яўрэйскага пагрому, арганізаванага нацыстамі ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года.

Наступствы правіць

За адну ноч было забіта каля 90 яўрэяў, сотні яўрэяў былі параненыя і пакалечаныя, а 3,5 тысячы яўрэяў адправілі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Былі спаленыя і разгромленыя сінагогі, сотні жылых дамоў і 7,5 тысяч гандлёвых і камерцыйных прадпрыемстваў. Шкода ад пагрому склала 25.000.000 рэйхсмарак. 5 мільёнаў з іх былі выдаткаваныя на рамонт пабітых вітрын.

Крыштальная ноч стала пачаткам Халакосту, у выніку якога было знішчана шэсць мільёнаў яўрэяў.

У памяць аб трагічных падзеях Крыштальнай ночы сусветная супольнасць кожны год адзначае Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму.[1]

Зноскі