Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля»
Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» (англ.: Chernobyl Children International (Ірландыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)) — міжнародная (ірландска-амерыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям з Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расіі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь[2]. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3]. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, з ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне[4].
Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» | |
---|---|
англ.: Chernobyl Children International (Ірландыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША) | |
Абрэвіятура | CCI, CCPI |
Дэвіз | «Надзея ёсць — гэта ты!» (англ.: There is hope. It’s you.) |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ballycurreen Industrial Estate, Kinsale Road, Cork, Ireland |
Адрас | Корк (Ірландыя) |
Мэта | гуманітарная |
Тып арганізацыі | міжнародная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Ірландыя, ЗША, Вялікабрытанія |
Кіраўнікі | |
выканаўчы дырэктар | Эдзі Роўч (англ.: Adi Roche) |
Дата заснавання | 1991 (Ірландыя), 2001 (філіял у ЗША) |
Колькасць валанцёраў | 6000[1] |
Гісторыя стварэння
правіцьСтворана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірландыі Эдзі Роўч (англ.: Adi Roche). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраенне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірландыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганні дзяржаўных і няўрадавых партнёраў у Ірландыі, ЗША, Беларусі, імпульс і адданасць тысяч добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.
Дапамога Беларусі
правіць- Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірландыі для 21 тысячы дзяцей.
- У Беларусь, заходнюю Расію і Украіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў еўра.
- Фінансаванне інавацыйных даследаванняў дырэктара незалежнага беларускага інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад» Васіля Несцярэнкі.
- Фінансаванне і арганізацыя хірургічных аперацый для 20 тысяч дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфекту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца».
- Спецыялізаваныя хірургічныя аперацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей.
- Адбудаваны і адноўлены прытулак псіхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі.
- Куплены кардыялагічны аксіметр «Саманетыкс», прылада, што выратоўвае жыцці 175 дзяцей у год, якім робіцца аперацыя шунтавання на сэрцы.
- Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, медыцынскіх і адукацыйных паслуг для больш чым 60 тысяч карыстальнікаў на кожны цэнтр[5].
Партнёры
правіцьУ Беларусі:[6]
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
- Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Беларускія няўрадавыя арганізацыі «Надзея на будучыню», «Надзея і дамы для дзяцей», «Voluntas», «Дзеці ў небяспецы», Беларускі дзіцячы фонд, «Art Medica», асацыяцыя ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш.
За межамі Беларусі:[7]
- Праграма развіцця ААН (UNDP).
- Міжнародная чарнобыльская сетка інфармацыйных рэсурсаў (ICRIN).
- Упраўленне ААН для каардынацыі па гуманітарных пытаннях (OCHA).
- Міжнародны Чырвоны крыж.
- Інстытут радыялагічнай аховы Ірландыі (RPII).
- Міністэрства замежных спраў і ірландскай дапамогі Ірландыі.
- Міністэрства юстыцыі, роўнасці і прававой рэформы Ірландыі.
- Міністэрства адукацыі і навукі Ірландыі.
- Швейцарскае агенцтва супрацоўніцтва для развіцця.
- Міжнародны фонд «Дзіцячае сэрца» (ЗША).
- Нацыянальны інстытут аховы здароўя (ЗША).
- Аперацыя «Усмешка» (ЗША).
- Беларускія амбасады ў Лондане (Вялікабрытанія) і Вашынгтоне (ЗША).
Міжнароднае прызнанне
правіць- Заснавальніца і кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны[8] і ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[9]
- Дакументальны фільм аб дзейнасці арганізацыі «Чарнобыльскае сэрца» (Chernobyl Heart) атрымаў у 2004 годзе прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» [10]
- Арганізацыя атрымала ў 2006 годзе спецыяльную адзнаку Кангрэса ЗША за выдатную гуманітарную працу[11].
- Кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч атрымала ў 2010 годзе ўзнагароду «Свет дзяцей», вядомую як Нобелеўская прэмія для дзяцей, і ахвяравала яе для фінансавання хірургічных аперацый для дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі і Украіны[12].
Зноскі
- ↑ Adi Roche's Chernobyl Children International(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Chernobyl Children International(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ CCI Official UN NGO Status(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ CCI - Агульныя звесткі(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Тамсама(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Партнёры CCI(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Тамсама(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №101 ад 6 сакавіка 1998 года(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2014. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 686 ад 31 мая 2006 года (25 кастрычніка 2011).
- ↑ The Internet Movie Databse (25 кастрычніка 2011).
- ↑ Chernobyl Children International(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 8 верасня 2021.
- ↑ Chernobyl campaigner Adi Roche scoops ‘Nobel prize for children’, The Irish Examiner, 3 лістапада 2010 года (25 кастрычніка 2011).
Спасылкі
правіць- Adi Roche’s Chernobyl Children International (Ірландыя)
- Chernobyl Children's Project International (ЗША)
- Эди Роуч: «Каждый должен раскрыть свой дар»(недаступная спасылка)
- Визит в Республику Беларусь ирландской делегации
- В Беларуси с визитом находятся руководители ирландской благотворительной организации «Проект детям Чернобыля»(недаступная спасылка)
- Милосердие: первый дом, но не последний… (недаступная спасылка)
- Друзья познаются в беде
- "Проект детям Чернобыля" займётся саркофагом на ЧАЭС Архівавана 5 сакавіка 2016.
- В Беларусь прибыла колонна с гуманитарной помощью из Ирландии
- Ирландия окажет Белоруссии гуманитарную помощь на 2,5 млн. евро
- Выступ пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН А.Дапкюнаса на спецыяльным памятным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН з нагоды 20-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы