Мізія
Мізія (стар.-грэч.: Μυσία) — старажытная гістарычная вобласць на паўночным захадзе Малой Азіі.
Антычныя аўтары звычайна лічылі Мізіяй значныя тэрыторыі паўночнага захаду Малой Азіі. Акрамя так званых Малой і Вялікай Мізіі, у яе складзе вылучалі Трааду, Эолію і Тэўфранію, якія таксама разглядаліся як самастойныя рэгіёны. На захадзе і поўначы Мізія межавала з Эгейскім і Мармуровым морам, на поўдні — з Лідыяй, на ўсходзе — з Віфініяй, на паўднёвым усходзе — з Фрыгіяй.
Гамер апісваў мізійцаў як прымітыўных саюзнікаў траянцаў. Але ў пазнейшыя часы іх не ўзгадвалі. Археалагічныя знаходкі звычайна звязваюць з фрыгійскім або грэчаскім насельніцтвам. У розныя часы Мізія ўваходзіла ў склад Фрыгіі, Лідыі, дзяржавы Ахеменідаў, Македоніі, Старажытнага Рыма, Візантыі. Праз землі Мізіі вандраваў апостал Павел.
Найбуйнейшы горад Мізіі — Пергам.
Спасылкі
правіць- britannica.com
- Rosa Valderrama, Pergamum Архівавана 18 сакавіка 2005.