Мікалаеўшчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Мікала́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына.
Мікалаеўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мікалаеўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 982 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1717 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Любкаўшчына[1]. Пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1982 чалавекі[2], з іх 88,3 % — беларусы, 5,5 % — палякі, 4,7 % — рускія[3].
Мікалаеўшчынская зямля — радзіма Якуба Коласа.
Зноскі
- ↑ Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.