Мікалай Іванавіч Ігнатовіч

беларускі дзяржаўны дзеяч

Мікала́й Іва́навіч Ігнато́віч (17 мая 1940, в. Адахаўшчына, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР — 5 снежня 1992[1], Мінск) — першы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1991—1992), дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа[2].

Мікалай Ігнатовіч
Сцяг Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Сцяг
15 кастрычніка 1991 — 5 снежня 1992
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі
Пераемнік Васіль Шаладонаў
Нараджэнне 17 мая 1940(1940-05-17)
Смерць 5 снежня 1992(1992-12-05) (52 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць адвакат
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 мая 1940 года ў в. Адахаўшчына Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў адвакатам Бешанковіцкай юрыдычнай кансультацыі Віцебскай вобласці.

З 1970 года займаў розныя пасады ў органах пракуратуры Мінскай вобласці.

З 1976 года — следчы па асабліва важных справах пры пракуроры Беларускай ССР. Расследаваў шэраг складаных крымінальных спраў, у тым ліку аб гібелі Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. З яго дапамогай абвінавачаны савецкі серыйны забойца Генадзь Міхасевіч, які арудаваў на працягу многіх гадоў у Віцебскай вобласці і які здзейсніў 36 забойстваў жанчын.

У 1989 годзе абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў у ім Камісію па пытаннях прывілеяў і льгот.

15 лістапада 1991 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[3]

Памёр 5 снежня 1992 года ад раку страўніка[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі