Мікалай Іванавіч Абрамчук

Мікалай Іванавіч Абрамчук (7 (20) лістапада 1912 — 1 лютага 1974) удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (капітан, камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка 101-ай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА СССР), Герой Савецкага Саюза (1943), падпалкоўнік (1954)[1].

Мікалай Іванавіч Абрамчук
Дата нараджэння 7 (20) лістапада 1912(1912-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1974(1974-02-01) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Войскі СПА
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Часць 894-ы знішчальны авіяцыйны полк
Камандаваў эскадрылляй
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
медалі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 лістапада 1912 года ў с. Раманаўка Гродзенскай губерні (цяпер — Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) у сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1938 года. Працаваў кацельшчыкам Астраханскага суднарамонтнага завода. У 1926 годзе скончыў школу ФЗУ. Вучыўся на рабфаку Інстытута інжынераў воднага транспарту. У Савецкай Арміі з 1932 года. У 1936 годзе скончыў Энгельсскую ваенную авіяцыйную школу.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка (101-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА тэрыторыі краіны) капітан Абрамчук да чэрвеня 1943 года здзейсніў 239 паспяховых баявых вылетаў, асабіста збіў 11 самалётаў суперніка. Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1239) М. І. Абрамчуку прысвоена 9 кастрычніка 1943 года.

Пасля вайны М. І. Абрамчук служыў у рэактыўнай авіяцыі. З 1954 года падпалкоўнік Абрамчук — у запасе. Жыў у г. Кіеў. Памёр 1 лютага 1974 года. Пахаваны ў Кіеве.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі правіць

Мікалай Іванавіч Абрамчук на сайце «Героі краіны» (Праверана 19 студзеня 2012)