Мікалай Іванавіч Бурнейка

Мікалай Іванавіч Бурнейка (15 студзеня 1928, в. Цянюгі, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 2006, г. Гродна) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1979).

Мікалай Іванавіч Бурнейка
Дата нараджэння 15 студзеня 1928(1928-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954).

Працаваў у Гродзенскай абласной бальніцы (1954—1956, урач-хірург), Сапоцкінскай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць, 1956—1960, галоўны ўрач), Ташкенцкім анкалагічным дыспансеры (1984—1986, загадчык таракальнага аддзялення), 2-ой гарадской паліклініцы г. Гродна (1986—1989, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1977 — асістэнт кафедры агульнай хірургіі, 1977—1979 — дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, 1979—1984 — загадчык курса анкалогіі, 1989—1998 — прафесар кафедры анатоміі чалавека).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне варыянтнай анатоміі сасудаў канечнасцей.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Исследование напряжения кислорода в тканях и периферической гемодинамики при заболеваниях сосудов нижних конечностей (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.27 / Бурнейко Николай Иванович. — Москва, 1973.
  • Изменение белка и белковых фракций сыворотки крови при важнейших заболеваниях сосудов нижних конечностей в процессе лечения : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. И. Бурнейко. — Ленинград, 1964.
  • Бурнейка Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Бурнейко Николай Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 51.