Мікалай Іванавіч Вавілаў
Мікалай Іванавіч Вавілаў (13 (25) лістапада 1887, Масква, Расійская імперыя — 26 студзеня 1943, Саратаў, СССР) — расійскі і савецкі вучоны-генетык, батанік, селекцыянер, географ, акадэмік АН СССР, АН УССР, УАСГНДЛ. Прэзідэнт (1929—1935), віцэ-прэзідэнт (1935—1940) УАСГНДЛ, прэзідэнт Усесаюзнага геаграфічнага таварыства (1931—1940), заснавальнік (1920) і нязменны да моманту арышту дырэктар Усесаюзнага інстытута раслінаводства (1930—1940), дырэктар Інстытута генетыкі АН СССР (1930—1940), член экспедыцыйнай камісіі АН СССР, член калегіі Наркамзема СССР, член прэзідыума Усесаюзнай асацыяцыі ўсходазнаўства. У 1926—1935 гадах член Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР, у 1927—1929 гг. — член Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Старэйшы брат С. І. Вавілава.
Мікалай Іванавіч Вавілаў | |
---|---|
![]() Мікалай Вавілаў у 1933 годзе | |
Дата нараджэння | 13 (25) лістапада 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1943[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Ivan Vavilov[d] |
Жонка | E. I. Barulina[d] |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг, падарожнік-даследчык, генетык, географ, навуковы работнік |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | УАСГНІЛ, Усесаюзнае геаграфічнае таварыства, Усесаюзны інстытут раслінаводства, Інстытут генетыкі АН СССР |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1934[6]) |
Навуковае званне | прафесар акадэмік АН СССР акадэмік АН УССР акадэмік УАСГНІЛ |
Альма-матар | |
Вядомы як | стваральнік вучэнняў пра сусветныя цэнтры паходжання культурных раслін і пра імунітэт раслін, закона гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў, сеткі навуковых устаноў па біялогіі і сумежным навукам |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Vavilov».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Арганізатар і ўдзельнік батаніка-агранамічных экспедыцый, якія ахапілі большасць кантынентаў (акрамя Аўстраліі і Антарктыды), у ходзе якіх выявіў старажытныя крыніцы формаўтварэння культурных раслін. Стварыў вучэнне аб сусветных цэнтрах паходжання культурных раслін. Абгрунтаваў вучэнне аб імунітэце раслін, адкрыў закон гамалагічных шэрагаў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў. Унёс істотны ўклад у распрацоўку вучэння аб біялагічным відзе. Пад кіраўніцтвам Вавілава была створана найбуйнейшая ў свеце калекцыя насення культурных раслін. Ён заклаў асновы сістэмы дзяржаўных выпрабаванняў сартоў палявых культур. Сфармуляваў прынцыпы дзейнасці галоўнага навуковага цэнтра краіны па аграрных навуках, стварыў сетку навуковых устаноў у гэтай галіне.
Загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій. На падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў быў арыштаваны ў 1940 годзе, у 1941 годзе — асуджаны і прысуджаны да расстрэлу, які пасля быў заменены 20-гадовым тэрмінам зняволення. У 1943 годзе памёр у турме. У 1955 годзе пасмяротна рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Britannica Праверана 23 лютага 2018.
- ↑ а б Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Бахтеев Ф. Х. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 214–216. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nikolay Ivanovich Vavilov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Асноўныя даты жыцця і дзейнасці М. І. Вавілава" // www.sgau.ru
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Іванавіч Вавілаў