Мікалай Іванавіч Вальвачоў
Мікалай Іванавіч Вальвачо́ў[1] (15 мая 1922 — 1990) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).
Мікалай Іванавіч Вальвачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1990 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эпідэміялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 мая 1922 года ў вёсцы Загор’е (цяпер — Ушацкі раён Віцебскай вобласці).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сувязіст 4-й марской брыгады[2].
У 1945 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй з 1949 года на кафедры эпідэміялогіі. Палкоўнік медыцынскай службы[2]. З 1965 года працаваў у Горкаўскім медыцынскім інстытуце. У 1969—1986[2] гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся даследаваннямі эпідэміялагічнага працэсу, распрацоўкай мерапрыемстваў папярэджання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб.
Сярод апублікаванага:
- Применение простейших методов математической статистики в эпидемиологическом анализе инфекционных заболеваний: метод. рекомендации / Вальвачев Николай Иванович; М-во здравоохр. БССР; Гл. сан.-эпидем. упр. — Минск: [б. и.], 1979. — 42 с.;
- Применение математических методов с использование микро-ЭВМ в эпидемиологическом анализе: учеб.-метод. пособие для специалистов сан.-эпидемиол. профиля / Н. И. Вальвачев, В. Н. Бурьяк; Белорус. гос. ин-т усовершенствования врачей. — Минск : [б. и.], 1987. — 84 с.;
- Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров / Н. И. Вальвачев, М. И. Римжа — Минск: Беларусь, 1989. — 111 с.: ил. — ISBN 5-338-00240-X
Узнагароды
правіцьУзнагроджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 8 медалямі[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Вальвачев Николай Иванович(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт БелМАПА
Літаратура
правіць- Вальвачоў Мікалай Іванавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 409.
Спасылкі
правіць- Вальвачев Николай Иванович Архівавана 5 сакавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Вальвачев, Николай Иванович (доктор медицинских наук ; 1922—1990)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі