Мікалай Іванавіч Вараб’ёў
Мікалай Іванавіч Вараб’ёў (нар. 17 жніўня 1935) — беларускі вучоны ў галіне хіміі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, старшыня савета па абароне дысертацый пры БДТУ.
Мікалай Іванавіч Вараб’ёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1935 (89 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1959 годзе Ленінградскі тэхналагічны інстытут імя Ленсавета. З 1967 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі).
Навуковыя інтарэсы
правіцьХімія і тэхналогія мінеральных кіслот, солей і ўдабрэнняў. Кіруе даследаваннямі па тэхналогіі фосфарзмяшчальных солей і ўдабрэнняў, атрыманні новых матэрыялаў на аснове неарганічных фасфатаў, галагенідаў, аксідаў і нітрыдаў. Распрацаваў новыя безадыходныя тэхналагічныя працэсы атрымання ўдабрэнняў, спосабы перапрацоўкі пабочных прадуктаў і адыходаў вытворчасці фосфарных удабрэнняў з атрыманнем новых тэхнічных прадуктаў, спосабы сінтэзу новых матэрыялаў. Апублікаваў 250 навуковых прац. Аўтар 78 вынаходстваў.
Узнагароды
правіцьЗаслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007), выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы хімік канцэрна «Белнафтахім»,
Бібліяграфія
правіць- Свойства и методы идентификации веществ в неорганической технологии / И. М. Жарский [и др.]. — Минск: Фонд фундаментальных исследований, 1996. (Один из авт.).
- Воробьев, Н. И. Обогащение полезных ископаемых: учеб. пособие / Н. И. Воробьев, Д. М. Новик. — Минск: БГТУ, 2008.
- Дормешкин, О. Б. Производство бесхлорных водорастворимых комплексных удобрений / О. Б. Дормешкин, Н. И. Воробьев. — Минск: БГТУ, 2006.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 508.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806.
Спасылкі
правіць