Мікалай Іванавіч Гапяёнак

Мікалай Іванавіч Гапяёнак[1] (нар. 17 красавіка 1919, в. Глінішча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер ў складзе в. Бярозна, Стадолішчанскі сельсавет, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — 21 кастрычніка 2008, п. Моніна, Шчолкаўскі раён  (руск.), Маскоўская вобласць) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Кандыдат ваенных навук (1959)[2]. Удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Мікалай Іванавіч Гапяёнак
Дата нараджэння 17 красавіка 1919(1919-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 2008(2008-10-21) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Flag of the Soviet Air Force.gif ВПС
Гады службы 1937-1979
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
У адстаўцы з 1957 года

БіяграфіяПравіць

Даваенны часПравіць

Беларус. Скончыў 9 класаў, потым аэраклуб у 1938 годзе. У 1939 г. пасля заканчэння авіяшколы грамадзянскага паветранага флоту ў горадзе Балашове. 15 кастрычніка 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію[3]. У 1940 г. скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу.

Вялікая Айчынная вайнаПравіць

У дзеючай арміі з 22 чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах[1].

Вайну пачаў на самалётах СБ  (руск.) ў 202-м бамбавальным авіяцыйным палку  (руск.). З прычыны вялікіх страт у пачатку вайны, асабліва ў тэхніцы, у жніўні 1941 году разам з палком перавучыўся на новы самалёт Пе-2  (руск.), на якім прайшоў усю вайну.

Першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі, пілот 1-й АЭ 202-га бамбавальнага авіяцыйнага палка  (руск.) 263-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса  (руск.) малодшы лейтэнант М. І. Гапяёнак атрымаў 16 студзеня 1943 года за 8 паспяховых баявых вылетаў на самалёце Пе-2 на Калінінскім фронце.

Да жніўня 1943 камандзір звяна 1-й АЭ 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса гвардыі капітан М. І. Гапяёнак, дзейнічаючы звяном на Белгародскім і Харкаўскім напрамках знішчыў і пашкодзіў да 250 аўтамашын з войскамі і грузамі, да 20 чыгуначных вагонаў, да 5 паравозаў, да 7 платформаў з арудзіямі, да 40 танкаў, да 5 артылерыйскіх батарэй[4].

1 красавіка 1945 года намеснік камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса за нанесеную суперніку шкоду ў жывой сіле і тэхніцы узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга[5].

Капітан Гапяёнак да сакавіка 1945 здзейсніў 165 баявых вылетаў (з іх 93 з пікіравання) на бамбаванне чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, навал жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

Быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Айчыннай вайны М. І. Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадромаў, мастоў, чыгуначных і іншых аб’ектаў праціўніка[1].

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М. І. Гапяёнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

Пасля вайныПравіць

Пасля вайны М. І. Гапяёнак працягнуў ваенную службу на камандных пасадах і выкладчыцкай працы. У 1951 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[1] і ў 1952—1976 гг. на выкладчыцкай працы ў ёй — дацэнт кафедры знішчальна-бамбавальнай і бамбавальнай авіяцыі[1][6].

У 1959 годзе[7] абараніў дысертацыю на суісканне звання Кандыдат ваенных навук. З 1979 палкоўнік М. І. Гапяёнак — у запасе.

Жыў у Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Памёр 21 кастрычніка 2008 года. Пахаваны на Монінскіх мемарыяльных могілках.

Узнагароды і памяцьПравіць

 
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Герой Советского Союза М. І. Гапяёнак

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» I ступені.

На доме, дзе жыў Герой, у пасёлку п. Моніна па вуліцы Маслава, дом 5, устаноўлена мемарыяльная дошка

Зноскі

  1. а б в г д Гапеёнок Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137-138. — 737 с.
  2. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 356
  3. Цэнтральны архіў Мінабароны
  4. ЦАМА
  5. ЦАМА
  6. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123
  7. Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123

ЛітаратураПравіць

  • Гапяёнак Мікалай Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1969. — Т. 3. — С. 344.
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 408. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123, 356
  • Гапеёнок Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 137-138. — 737 с.

СпасылкіПравіць