Мікалай Іванавіч Камінскі

беларускі гісторык, архівіст (1928—1993)

Мікала́й Іва́навіч Камі́нскі (5 снежня 1928, в. Масоры, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць18 лістапада 1993) — беларускі гісторык, архівіст.

Мікалай Іванавіч Камінскі
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Дата нараджэння 5 снежня 1928(1928-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1993(1993-11-18) (64 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пазней навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР. У 1969—1989 гадах рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Адзін са складальнікаў зборніка дакументаў і матэрыялаў «Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на Беларусі, 1941—1944» (2-е выд., 1965), «Мастацтва Савецкай Беларусі» (т. 1, 1976), рэдактар-складальнік даведніка «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (3-е выд., 1992, разам з В. В. Гетавым). Адзін з аўтараў даведніка «Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР» (1967). Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XX стагоддзя, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Асабісты архіў захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Літаратура правіць