Мікалай Іванавіч Лазавік
Мікалай Іванавіч Лазавік (18 студзеня 1951, Невіняны, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 5 лістапада 2016[1]) — сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2000—2016).
Мікалай Іванавіч Лазавік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
18 студзеня 1951 |
||||||
Смерць |
5 лістапада 2016 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні.
Пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама займаў з 2000 года. Па стане здароўя быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 года.
Памёр 5 лістапада 2016. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2].
СанкцыіПравіць
З 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаны недэмакратычнымі, быў у Чорным спісе Еўрасаюза[3]. Санкцыі неаднаразова падаўжаліся да 2016 года.
Таксама Лазавік знаходзіўся ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4].
Зноскі
- ↑ http://naviny.by/article/20161105/1478356104-ushel-iz-zhizni-nikolay-lozovik-byvshiy-sekretar-cik
- ↑ Мікалая Лазавіка пахавалі на Паўночных могілках Мінска
- ↑ Наталья Костюкевич, Ольга Корелина. Невъездные в ЕС чиновники рассказали, куда поедут в случае приостановки санкций (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2018. Праверана 20 мая 2018.
- ↑ Banned Belarusians: Sanctions Don't Hurt (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.