Мікалай Іванавіч Мітрафанаў
Мікалай Іванавіч Мітрафанаў (24 снежня 1912, с. Блінава, Песцякоўскі раён, Іванаўская вобласць — 26 чэрвеня 1944, в. Надзежына, Шумілінскі раён, Беларусь) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Мікалай Іванавіч Мітрафанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | лейтэнант |
Камандаваў | узвод |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьКамандзір стралковага ўзвода 9-й стралковай роты 977-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й арміі першага Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем выйшаў да Заходняй Дзвіны, пад агнём праціўніка пераправіўся на левы бераг і прыкрываў агнём пераправу батальена. У баі за плацдарм М. І. Мітрафанаў падняў узвод у атаку і захапіў варожыя траншэі. Загінуў у гэтым баю.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
Пахаваны ў Брацкай магіле аграгарадка Ула[1].
Зноскі
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 29 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.