Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі
Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі (5 ліпеня 1833, Санкт-Пецярбург — 15 ліпеня 1898, Мір) — князь, прадстаўнік роду Святаполк-Мірскіх, сын Тамаша Тэафіла Яна, генерал-ад’ютант, генерал ад кавалерыі, член Дзяржаўнага Савета, адзін з уладальнікаў Мірскага замка.
Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
5 (17) ліпеня 1833[1] |
Смерць |
27 кастрычніка 1898 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Святаполк-Мірскія |
Бацька | Томаш Багуміл Святаполк-Мірскі[d][2] |
Жонка | Vera Svyatopolk-Mirskaya[d][3] і Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская[3] |
Дзеці | Ilya Svyatopolk-Mirsky[d][2], Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі[2], Ivan Svyatopolk-Mirsky[d][2], Dmitry Svyatopolk-Mirsky[d][2], Vladimir Svyatopolk-Mirsky[d][2] і Semyon Svyatopolk-Mirsky[d][2] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | пяхота |
Званне | Генерал ад кавалерыі |
Камандаваў | 77th Tenginsky Infantry Regiment[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
![]() |
Скончыў Пажаскі корпус. Вайсковую службу пачаў на Каўказе. У Руска-турэцкую вайну 1877—78 камандаваў дывізіяй. Камандаваў габраўскім атрадам, які штурмаваў Шыпкінскі перавал у Балгарыі. У тым атрадзе знаходзіўся сын расійскага імператара Мікалая I вялікі князь Мікалай Мікалаевіч.
У 1868 годзе Мікалай Іванавіч узяў шлюб з Клеапатрай Міхайлаўнай Ханыкавай, на вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу князь меў сем дзяцей.
З 1881 года наказны атаман Войска Данскога. У 1891 годзе набыў маёнтак, у які ўваходзіў у тым ліку і Мірскі замак, дзе збіраўся ўладкаваць радавое гняздо. Не стаўшы аднаўляць знаходзіўшыся ў дрэнным стане замак, пабудаваў побач палац і вінакурны завод, заклаў парк, вырыў каля замка сажалку.