Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч
Мікалай Ігнатавіч Касцюке́віч[1] (9 мая 1904 — 9 снежня 1978) — вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975).
Мікалай Ігнатавіч Касцюкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1978 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1961) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся у вёсцы Варкавічы Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію сельскай і лясной гаспадаркі. Працаваў памочнікам таксатара, таксатарам у Магілёўскім абласным землеўпраўленні[2]. З 1930 года навучаўся ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. У 1934—1937 гадах праходзіў стажыроўку ў Ленінградскай геафізічнай абсерваторыі і пасля быў накіраваны ў Беларускую геафізічную абсерваторыю на пасаду загадчыка аддзелам аэралогіі[2]. Пазней працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыяй лясной гідралогіі і лесагідрамеліярацыі. У 1949 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1956 годзе М. І. Касцюкевіч абіраецца на пасаду дэкана завочнага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута, якую займае да 1961 года. З 1957 года дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі, у 1963—1974 гадах — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Правіць
М. І. Касцюкевічу належаць навуковыя працы па гідралагічнай ролі лясоў, лясной метэаралогіі, ахове прыроды. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку падручніка «Введение в лесную метеорологию» (1969)[2]. Сярод апублікаванага:
- Атмосферный воздух и охрана его от загрязнений // Охрана природы, Мн., 1969. (разам з А. Х. Шклярам);
- Лесная метеорология. 2 изд. — Мн., 1975.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Лесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175. (руск.)
Літаратура Правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 515.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 162.
Спасылкі Правіць
- Вучоныя Беларусі. Касцюкевіч, Мікалай Ігнатавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1904—1978) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Мы горды своими земляками // Сайт «Наследие слуцкого края» (руск.)
- B. Е. Ермаков, В. С. Мирошников. И. К. Блинцов, О. А. Трулль, М. А. Егоренков, Д. В. Михнюк, В. А. Садовский. Поздравляем юбиляра! // Лесной журнал, № 3, 1974. — С. 174—175. (руск.)
- Касцюкевіч Мікалай Ігнатавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Касцюкевіч Мікалай Ігнатавіч, доктар сельскагаспадарчых навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»