Мікалай Ільіч Шварц
Мікалай Ільіч Шварц (8 лістапада 1886, г. Волагда, Расія — ?) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1949). Удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Мікалай Ільіч Шварц | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1886 (136 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Казанскі Імператарскі ўніверсітэт (1913).
Служыў у Рускай арміі (1914—1917, урач); працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі, г. Ленінград (1917—1925, асістэнт клінікі ўнутраных хвароб); Інстытуце ўдасканалення ўрачоў, г. Ленінград (1925—1927, дацэнт); Пермскім медыцынскім інстытуце (1929—1930, загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб); Кіеўскім медыцынскім інстытуце (1930—1931, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі); Дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1931—1937, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Ленінградскім стаматалагічным інстытуце (1937—1941); Ленінградскім НДІ туберкулёза (1941—1945); Чкалаўскім медыцынскім інстытуце (1945—1947, загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі); Ленінградскім НДІ фізічнай культуры (1947—1949, загадчык клініка-біялагічнга аддзела); Кіргізскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1949—1952, загадчык кафедры тэрапіі); 2-й гарадской бальніцы, Леніград (1952—1960, загадчык аддзялення); Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1963, загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб).
Навуковыя інтарэсы: кардыялогія; пульманалогія.
УзнагародыПравіць
Медалі «За абарону Ленінграда», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шварц Николай Ильич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 212.
- Шварц Николай Ильич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 406.