Мікалай Іосіфавіч Мініцкі

Мікалай Іосіфавіч Мініцкі (нар. 15 верасня 1942, Полацк) — беларускі гісторык, метадолаг. Доктар гістарычных навук.

Мікалай Іосіфавіч Мініцкі
Дата нараджэння 15 верасня 1942(1942-09-15) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2007)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ф. М. Нячай

Галоўны рэдактар часопіса «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997 года). Аўтар больш за 150 прац.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 верасня 1942 года ў Полацку Віцебскай вобласці ў сям’і рабочых

У 1962 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1982 года дацэнт кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. З 1993 года — дацэнт. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і з таго ж года прафесар кафедры старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Навуковыя інтарэсы: антычная гісторыя, метадалогія гісторыі, тэорыя падручніка; пабудова і прадстаўленне ведаў, праблемы перакладу навуковага веды ў адукацыйную і навучальная.

Асноўныя публікацыі правіць

  • Методы построения научного и образовательного исторического знания. — Мн., 2006;
  • Преподавание истории древнего мира: Учеб. пособ. — Мн., 2000;
  • Да развіцця канцэпцыі школьнай гістарычнай адукацыі // Беларускі гістарычны часопіс. 2001. — № 5;
  • «Энеида» и «Библия»: видения апокалипсиса (эмоционально-смысловая доминанта текста) // Весці БДПУ імя М. Танка. 2003. — № 4;
  • Идеалы и практика античной демократии (структурно-композиционный анализ речи Перикла; Фукидид. История 1, 36-41) // Весці БДУ. — 2004. — № 1;
  • Психолингвистические и информационные аспекты воспрития и обработки учебного текста // Белорусский психологический журнал. — 2004. — № 3;
  • Гістарычная навука і адукацыйныя веды: гуманітарныя асновы міждысцыплінарнай інтэграцыі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 6.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 259. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.