Мікалай Абрамавіч Вігдорчык
Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык (16 лістапада 1874, г. Мінск — 24 мая 1954, г. Ленінград) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, урач, публіцыст, аўтар шэрагу прац па пытаннях сацыяльнага страхавання і прафесійных захворванняў. У 1924—1951 гадах — прафесар Ленінградскага ўніверсітэта ўдасканалення ўрачоў. Дэлегат I з’езда РСДРП (1898)[2].
Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1954[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, палітык, урач |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1898 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта[2]. Яшчэ будучы студэнтам, прымаў актыўны ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Кіеве, працуючы ў групах «Працоўная справа»[2], «Кіеўскі саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» і «Працоўная газета». Падчас падпольнай працы да I з’езда РСДРП прымаў удзел у кіеўскай рабочай газеце «Наперад» (1896—1897) і ў «Працоўнай газеце» (1897)[2].
У сакавіку 1898 года прымаў удзел у I з’ездзе РСДРП у Мінску. Ён і Барыс Эйдэльман прадстаўлялі на з’ездзе «Працоўную газету»[3].
Большая частка нелегальных артыкулаў, брашур і пракламацый, якія выйшлі за гэты перыяд у Кіеве, належыць пяру Вігдорчыка. Да таго ж часу адносіцца і першая навуковая праца Вігдорчыка па пытаннях сацыяльнага страхавання — «Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў». У 1899 годзе яго арыштоўваюць у Ніжнім Ноўгарадзе па справе кіеўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.
З 1902 па 1905 год правёў у ссылцы ў Енісейскай губерні, дзе служыў сельскім лекарам[2]. 1905 і 1906 гады правёў за мяжой у Берліне і Вене, вывучаючы ўнутраныя хваробы і пытанні сацыяльнага страхавання. З 1906 года пасяліўся ў Пецярбургу, дзе прыняў жывы ўдзел у распрацоўцы пытанняў сацыяльнага страхавання рабочых, у тым жа годзе адыходзіць ад палітычнай дзейнасці.
З 1918 года працаваў у савецкіх страхавых арганізацыях Ленінграда і Іркуцка. Удзельнік 2-га Усерасійскага з’езда ўрачэбных секцый і секцыі лекараў Усемедыкасанпрацы (дэпутат ад Петраграда). Па пастанове Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 чэрвеня 1922 года арыштаваны ў Петраградзе і высланы на 2 гады ў Кіркрай, затым у Іркуцк[4]. У 1923 годзе абіраецца дацэнтам па кафедры сацыяльнай гігіены Іркуцкага ўніверсітэта. У 1924 годзе абраны прафесарам па кафедры прафесійных хвароб у Дзяржаўным інстытуце для ўдасканалення лекараў у Ленінградзе. У тым жа годзе арганізуе Ленінградскі інстытут па вывучэнню прафесійных хвароб і становіцца яго дырэктарам[2]. Яму належыць новая методыка вызначэння інваліднасці.
Бібліяграфія
правіцьВігдорчык выпусціў больш за 200 друкаваных прац. Сярод іх папулярныя брашуры: Як міністр клапоціцца аб працоўных, Новая перамога (1897) і іншыя.
З навуковых прац найбольш буйныя:
- Социальное страхование, СПб., 1912;
- Опасность промышленного труда, СПб., 1913;
- Детская смертность среди петербургских рабочих, 1914;
- Государственное обеспечение трудящихся, П., 1917;
- Теория и практика социального страхования, вып. 1—8, М.—Л., 1919—1926;
- Что такое инвалидность, М., 1924;
- Очерки по профессиональной гигиене, М.—Л., 1925;
- Методика врачебно-страховой экспертизы, М., 1926;
- Естественный профессиональный отбор с точки зрения профессиональной гигиены, М., 1927.
Зноскі
- ↑ N. A. Vigdorchik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е Вигдорчик Николай (Натан) Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
- ↑ Первый съезд РСДРП, Манифест РСДРП
- ↑ 1922 год: Высылка интеллигенции (руск.)
Спасылкі
правіць- Натан Вигдорчик в Большой Медицинской Энциклопедии Архівавана 19 кастрычніка 2011. (руск.)