Мікалай Абрамовіч
Мікалай Абрамовіч (польск.: Mikołaj Abramowicz; ? — люты 1651) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Абрамовіч | ||
![]() Герб «Ястрабец зменены» | ||
| ||
---|---|---|
май 1638 — 1640 | ||
Папярэднік | Уладзіслаў Дарагастайскі | |
Пераемнік | Антоні Ян Тышкевіч | |
| ||
1640 — 1643 | ||
Папярэднік | Ян Фелікс Агінскі | |
Пераемнік | Ян Камінскі | |
| ||
1643 — 1647 | ||
Папярэднік | Язэп Львовіч Корсак | |
Пераемнік | Фрыдэрык Сапега | |
| ||
1647 — 1651 | ||
Папярэднік | Аляксандр Слушка | |
Пераемнік | Мікалай Стэфан Пац | |
| ||
1636 — 1647 | ||
Папярэднік | Павел Пётр Трызна | |
Пераемнік | Самуэль Андрэй Абрамовіч | |
Дзейнасць | дыпламат | |
Веравызнанне | кальвінізм | |
Нараджэнне | 1590-я | |
Смерць | 1651 | |
Род | Абрамовічы | |
Бацька | Ян Абрамовіч | |
Маці | Дарота Валовіч | |
Жонка | Ева Курцэвіч, Альжбета Гарнастай | |
Дзеці | Самуэль Андрэй Абрамовіч | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал |
З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Яна.
У 1603 аддадзены на выхаванне на двор біржанскіх Радзівілаў. Каралеўскі палкоўнік, генерал літоўскай артылерыі з 1634, адначасова вялікі чашнік літоўскі ў 1638—1640, кашталян мсціслаўскі ў 1640—1643, ваявода мсціслаўскі ў 1643 — 1647 і троцкі з 1647; стараста старадубскі ў 1636—1647, мядзельскі і курклійскі; неаднаразова выбіраўся паслом на соймы і дэпутатам Літоўскага Трыбунала.
У 1-й палове 1620-х гадоў ваяваў супраць шведаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштафа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай. У 1626—1627 ваяваў супраць шведаў на Памор'і і ў Прусіі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, а з 1634 старшы над гарматай (з 1640 называўся генерал літоўскай артылерыі), камандзір калоны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэнні Палянаўскага міру 1634.
У 1646 прызначаны камісарам на перагаворах з Масквой і па даручэнні караля перадаў Расіі Трубчэўскую воласць, за што трыбунальскім судом прыгавораны да штрафу 60 тыс. злотых і смяротнага пакарання. У 1648 прызначаны камісарам для перагавораў са Швецыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1631 падараваў Літоўскаму сіноду двор у Слуцку пад канквіт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыяльнага сінода 1644. Акрамя бацькавых маёнткаў меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводстве.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Абрамовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 198. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.