Мікалай Аляксандравіч Алёхін

Мікалай Аляксандравіч Алёхін (26 кастрычніка 1954, Мінск, Беларуская ССР — 8 ліпеня 2023) — беларускі савецкі фехтавальшчык на шаблях, алімпійскі чэмпіён (1980), чэмпіён свету (1979). Заслужаны майстар спорта СССР (1980).

Мікалай Аляксандравіч Алёхін
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1954(1954-10-26)
Памёр 8 ліпеня 2023(2023-07-08) (68 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1954 года ў Мінску.

У 1978 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, трэнер. Служыў і выступаў ва ўзброеных сілах (Мінск)[1].

Памёр 8 ліпеня 2023 года[2].

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Дасягненні правіць

  • Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1980[1]
  • Чэмпіён свету 1979[1]
  • Чэмпіён СССР 1982
  • Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1981 у камандным першынстве па фехтаванні на шаблях
  • Па выніках выступлення ў сезоне 1982 быў другім у заліку Кубка свету

Зноскі

  1. а б в Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  2. Ушел из жизни Николай Алехин
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі правіць