Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

вучоны-фізік, грамадскі дзеяч

Мікала́й Алякса́ндравіч Барысе́віч (21 верасня 1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці — 25 кастрычніка 2015) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969, чл.- кар. з 1966), Акадэміі навук СССР (1981), РАН (1991), шэрагу замежных акадэмій. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994)[3].

Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Дата нараджэння 21 верасня 1923(1923-09-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 2015(2015-10-25) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, палітык
Навуковая сфера квантавая фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут фізікі АН Беларусі, ФІАН
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1965)
Навуковае званне прафесар (1967)
акадэмік (1969)
Альма-матар
Вядомыя вучні В. А. Талкачоў
А. П. Вайтовіч[2]
В. У. Грузінскі
Вядомы як прэзідэнт Акадэміі навук БССР (19691987)
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Дружбы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны скончыў Сялібскую сярэднюю школу[4]. У вайну займаўся падпольнай працай, а затым пайшоў у партызанскі атрад. Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй быў салдатам-артылерыстам. Дайшоў да Берліна.

У 1950 годзе скончыў фізічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна[3]. Затым скончыў аспірантуру Дзяржаўнага аптычнага інстытута імя С. І. Вавілава (Ленінград). Пасля абароны дысертацыі вярнуўся ў Мінск і прыняў удзел у стварэнні Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР[4].

У 19541963 — дацэнт БДУ[3].

У 19551969 гг. намеснік дырэктара, з 1957 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі, з 1992 г. Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі[3]. З 2007 г. — загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, з 2012 — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 22 студзеня 1969 г. віцэ-прэзідэнт, з 14 мая таго ж года прэзідэнт Акадэміі навук БССР (да 1987)[3].

У 19691987 гг. галоўны рэдактар часопіса «Доклады Академии наук БССР»[3].

У 19711987 гг. старшыня камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне навукі і тэхнікі[3].

З сакавіка 1987 г. загадчык лабараторыі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук.

З 1992 г. ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі.

З 1994 г. па 2012 галоўны рэдактар «Журнала прикладной спектроскопии».

У 19691989 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[3].

Памёр 25 кастрычніка 2015 года [5].

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаўся даследаваннямі па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы, інфрачырвонай тэхніцы.

Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах, увёў новыя спектраскапічныя характарыстыкі малекул і распрацаваў метады іх вызначэння.

Адкрыў з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул, зарэгістраваную як навуковае адкрыццё.

Выявіў тэрмічна актываваную і ініцыяваную лазерным выпраменьваннем запаволеную флюарасцэнцыю, люмінесцэнцыю пры электрычным узбуджэнні, палярызацыю люмінесцэнцыі і вымушанага выпраменьвання, а таксама генерацыю выпраменьвання складана-малекулярных пароў.

Былі прапанаваны квантавыя генератары з селектыўнымі стратамі, лазеры на складаных малекулах у газавай фазе — лазер на парах арганічных злучэнняў[3].

З дапамогаю піка- і фемтасекундавых лазерных імпульсаў даследаваў звышхуткія рэлаксацыйныя працэсы і структурныя перабудовы ў арганічных малекулах; пры ахаладжэнні малекул у звышгукавых струменях атрымаў тонкаструктурныя спектры вольных малекул і комплексаў.

Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Узнагароды

правіць

Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967).

Герой Сацыялістычнай працы (1978), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за даследаванні рассеянне выпраменьвання дысперснымі сістэмамі і стварэнне новае класы аптычных фільтраў для шырокай вобласці інфрачырвонага спектру[3]. Ленінская прэмія 1980 года за стварэнне новага навуковага напрамку — спектраскапія вольных складаных малекул. Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998 года (у сааўтарстве) за цыкл прац «Дынаміка аварачальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавым асяроддзі».

Замежны член Чэхаславацкай акадэміі навук (1977), Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1981), член Расійскай акадэміі навук (1991), сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1991), ганаровы доктар прыродазнаўчых навук Енскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера (1983).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971, 1975, 1978, 1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Айчыннай вайны I (1945) і II (1985) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1944, 1945), Дружбы (2001), Францыска Скарыны (2003), медалямі.

Навуковыя ўзнагароды: Медаль Мікалая Каперніка Польскай АН (1973), залаты медаль «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» Чэхаславацкай АН (1983), залаты медаль Славацкай АН «За выключныя заслугі перад навукай» (1983), эалаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі».

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В. А. Капцюга (2001).

Ганаровы грамадзянін Мінска.

Зноскі

  1. Борисевич Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Вайтовіч, Аляксандр. Пра газавыя лазеры. Блёг Аляксандра Вайтовіча ў LiveJournal (24 верасня 2010).
  3. а б в г д е ё ж з і Борисевич Николай Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  4. а б Мікалай Аляксандравіч Барысевіч. Неафіцыйная старонка гораду Беразіно (24 верасня 2010).
  5. Памёр былы старшыня Акадэміі навук Мікалай Барысевіч(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць