Мікалай Аляксандравіч Гугнін
Мікалай Аляксандравіч Гугні́н (нар. 28 лістапада 1946, г. Ноўгарад, РСФСР) — беларускі мастацтвазнавец, педагог, графік. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978), дацэнт[1].
Мікалай Аляксандравіч Гугнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1946 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, педагог, графік |
Месца працы | |
Жанр | акварэль і экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1970 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года[1].
З 1971 года працуе ў Віцебскім педагагічным інстытуце[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года. Жыве ў г. Віцебску[1].
ТворчасцьПравіць
Працуе ў галіне тэорыі і гісторыі мастацтва, акварэлі, экслібрысе[1].
Асноўныя работы: мастацтвазнаўчыя артыкулы «Апошні год дзейнасці Віцебскага мастацка-практычнага інстытута (1922—1923)», «3 гісторыі Віцебскай мастацкай школы», нарысы аб мастаках Віцебшчыны, па праблемах беларускай кніжнай графікі[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992)[2].
Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш.[2], акварэлі «Віцебск», «Лета», «Пейзаж», «Слабада», «Поўдзень», «Восеньскі матыў»[1]. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993)[2].
Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 М. Л. Цыбульскі. Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
ЛітаратураПравіць
- Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- М. Л. Цыбульскі. Гугнін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Мікалай Аляксандравіч Гугнін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»