Мікалай Аляксандравіч Картэль

Мікалай Аляксандравіч Карцель (5 мая 1937, в. Галяшы (зараз — Сасновы Бор), Расонскі раён, Полацкай акругі — 1 красавіка 2013) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996); член-карэспандэнт (1986). Доктар біялагічных навук (1984), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Мікалай Аляксандравіч Картэль
Дата нараджэння 5 мая 1937(1937-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2013(2013-04-01) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

У 1959 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1959—1960 гадах памочнік таксатара Мінскай лесаўпарадкавальнай партыі, у 1960—1963 гадах аспірант, у 1963—1967 гадах асістэнт ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1967—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, а ў 1978—1994 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У 1994—2004 гадах дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута.

Навуковыя інтарэсы

правіць

Навуковыя працы па генетыцы, малекулярнай генетыцы і генетычнай інжынерыі раслін. Даследаваў пытанні генетыкі і селекцыі драўняных раслін, радыяцыйнага мутагенеза сельскагаспадарчых раслін, праблемы генетычнай і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін.

Правёў сістэматычнае вывучэнне ўзаемадзеяння экзагеннай ДНК з геномам вышэйшых раслін і абгрунтаваў фундаментальныя палажэнні пра фізіялагічнае, біяхімічнае, цыталагічнае і генетычнае дзеянне чужароднай ДНК на раслінны арганізм. Распрацаваў тэхналогію стварэння трансгенных раслін шэрагу сельскагаспадарчых культур і стварыў арыгінальныя вектарныя канструкцыі, якія нясуць гаспадарчыя важныя гены. Атрымаў трансгенныя расліны, якія праяўляюць устойлівасць да фітапатагенаў і насякомых, расліны, якія здольныя паспяхова расці на глебах, забруджаных цяжкімі металамі і нафтапрадуктамі.

Устанавіў ролю простых і складаных паслядоўнасцей ДНК, якія паўтараюцца ў структурна-функцыянальнай арганізацыі геному раслін. Выдаў і ўкараніў у практыку метадычныя рэкамендацыі па ДНК-паспартызацыі гатункаў і ліній раслін. Стварыў насычаную ДНК-маркерамі генетычную карту геному жыта, якая прадстаўляе высокую генетыка-селекцыйную каштоўнасць. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні па ДНК-маркерам спадарожнай селекцыі сельскагаспадарчых культур, па ідэнтыфікацыі генаў устойлівасці да хвароб, дыягностыцы захворванняў з выкарыстаннем ДНК-маркераў.

Праводзіў даследаванні па генетычных выніках Чарнобыльскай катастрофы. Вынікі вывучэння малекулярна-генетычных асаблівасцяў развіцця папілярных карцыном шчытападобнай залозы ў дзяцей знайшлі адлюстравання ў выдадзеным у ЗША даведніку па раку шчытападобнай залозы (Thyroid Cancer, 2006).

Узнагароды

правіць

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001) за кнігу «Генетыка: энцыклапедычны слоўнік».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Аўтар больш за 470 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

  • Генетика в лесоводстве. — Мн.: Наука и техника, 1970 (совм. с Е. Д. Манцевичем).
  • Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.
  • Эффекты экзогенной ДНК у высших растений. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1981.
  • Биоинженерия: методы и возможности. — Мн.: Ураджай, 1989.
  • Фитогормоны и фитопатогенность бактерий. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994 (совм. с Е. В. Лобанок, В. В. Фомичевой).
  • Генетика: энциклопедический словарь. — Мн.: Тэхналогія, 1999 (совм. с Е. Н. Макеевой, А. М. Мезенко).
  • Биотехнология в растениеводстве. — Мн.: Тэхналогія, 2005 (совм. с А. В. Кильчевским).

Літаратура

правіць
  • Картель Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 480.
  • Картель Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын. — С. 893—894.
  • Картель Николай Александрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2015 / сост.: Т. С. Буденкова [и др.]; редсов.: В. Г. Гусаков [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2016. — С. 115—116.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Спасылкі

правіць

Крыніцы

правіць