Мікалай Аляксандравіч Ладуцька

Мікалай Аляксандравіч Ладуцька (нар. 21 сакавіка 1959, Мінск) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 2010—2014 гадах.

Мікалай Аляксандравіч Ладуцька
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
10 чэрвеня 2009 — в. а.
з 25 чэрвеня 2010
 — 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Міхаіл Паўлаў
Пераемнік Андрэй Шорац
Нараджэнне 21 сакавіка 1959(1959-03-21) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
генерал-маёр запасу
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені медаль «За працоўныя заслугі»
ордэн Славы і гонару Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1981 скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ), у 2007 — Акадэмію кіравання.

Працаваў у будаўніцтве і ў камсамольскім руху. З 2003 года — дырэктар Кіравання капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама; удзельнічаў у будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З 2006 года — кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна. 24 верасня 2007 года прызначаны намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

10 чэрвеня 2009 года ў сувязі з хваробай Міхаіла Паўлава прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама, а 25 чэрвеня 2010 года — старшынёй[1]. 6 лістапада 2014 года быў зняты з пасады[2].

З 8 чэрвеня 2015 па жнівень 2022 года Мікалай Ладуцька ўзначальваў прадпрыемства «Мотавела». 15 чэрвеня 2018 г. быў абраны старшынёй аб’яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў»[3]. З канца 2022 года першы намеснік дарэктара камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская cпадчына»[4].

Узнагароды правіць

Зноскі