Мікалай Аляксандравіч Макаед
Мікала́й Алякса́ндравіч Макае́д (19 сакавіка 1938, в. Бялевічы Слуцкі раён — 13 студзеня 2017, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1981—1987).
Мікалай Аляксандравіч Макаед | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Мікалай Сташанкоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Петрушкевіч | ||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1938 |
||||||
Смерць |
13 студзеня 2017 (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1983).
З 1957 года на працы ў Мінскім гархарчгандлі, пачынаў з пасады таваразнаўца, потым стаў старшым інспектарам па гандлі. У 1961 годзе быў пераведзены на працу ва ўпраўленне гандлю Мінскага гарвыканкама.
У Міністэрстве гандлю БССР працаваў з 1975 года, спачатку намеснікам міністра, а затым міністрам. У 1987 годзе быў прызначаны намеснiкам Старшыні Савета Міністраў БССР. На гэтай пасадзе працаваў да 1990 года. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года быў прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па знешніх эканамічных сувязях.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11 склікання.
Узнагароды
правіць- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- Ордэн Дружбы народаў,
- медалі