Мікалай Аляксандравіч Сакалоў (кампазітар)
Мікалай Аляксандравіч Сакало́ў (26 сакавіка 1859, Санкт-Пецярбург — 27 сакавіка 1922, Петраград, па іншых дадзеных нарадзіўся 14 сакавіка 1858 года[3] — рускі кампазітар і музыказнавец.
Мікалай Аляксандравіч Сакалоў | |
---|---|
руск.: Николай Соколов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 (26) сакавіка 1859[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1922[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч |
Біяграфія
правіцьСкончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, вучань М. А. Рымскага-Корсакава, удзельнік Бяляеўскага гуртка . Выкладчык Прыдворнай капэлы і Пецярбургскай кансерваторыі — сярод яго вучняў, у прыватнасці, Аляксандр Чарапнін , Юрый Шапорын, Павел Іваноў-Радкевіч , Іван Вышнеградскі і Дзмітрый Шастаковіч.[4][3]
Пахаваны на Новадзявочых могілках. У 1936 годзе перапахаваны ў Некропалі майстроў мастацтваў .
Сям’я
правіцьМ. А. Сакалоў абвянчаўся з дачкой святара Гатчынскага Сіроцкага інстытута Аляксандра Фёдаравіча Кудраўцава — Яўгеніяй (15 лістапада 1857—1924). Ад гэтага шлюбу былі дзеці:
- Іван (4 студзеня 1889—1924), жанаты з Соф’яй Эмануілаўнай (3 красавіка 1942 года яна была эвакуіравана з Ленінграда ў Сярэднюю Азію)
- Міхаіл (2 лістапада 1894—1924)
- Марыя (27 сакавіка 1897—1929)[3]
Асноўныя творы
правіць- Балет «Дзікія лебедзі» (паводле Х. К. Андэрсена)
- Музыка да драмеы Уільяма Шэкспіра «Зімняя казка»
- Элегія
- Дзве серэнады для аркестра
- Полька «Пятніцы» для струннага квартэта (разам з А. К. Лядавым і А. К. Глазуновым)
- П’есы для фартэпіяна. Сярод іх кадрыль для фартэпіяна ў 4 рукі «Жарт» (разам з М. А. Рымскім-Корсакавым, Я. Виталсам, А. К. Лядавым, А. К. Глазуновым, М. В. Арцыбушавым ).
- Хары
- Рамансы
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nikolay Sokolov // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Бовкало 2017, с. 138—144.
- ↑ Корабельникова 1999, с. 21—22.
Літаратура
правіць- Соколов, Николай Александрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Бовкало А. А. О дате рождения композитора Николая Александровича Соколова // Генеалогический вестник. — СПб, 2017. — С. 138‒144. — 186 с.
- Корабельникова Л. З. Александр Черепнин: долгое странствие. — М.: Языки русской культуры, 1999. — 299 с. — ISBN 5-88766-041-4.