Мікалай Аляксандравіч Тычына

беларускі спецыяліст у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі (хімічная тэхналогія), тэхналогій і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасц

Мікалай Аляксандравіч Тычына (нар. 12 лістапада 1948, в. Завалочыцы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі (хімічная тэхналогія), тэхналогій і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства. Доктар тэхнічных навук (2005).

Мікалай Аляксандравіч Тычына
Дата нараджэння 12 лістапада 1948(1948-11-12) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2005)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1975).

Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР (1975—1978, інжынер), Мінскім вытворчым аб’яднанні «Мінмедпрэпараты» (з 1978, інжынер), Ваенізаванай пажарнай ахове МУС БССР (з 1979, інжынер выпрабавальнай пажарнай лабараторыі, з 1986 — начальнік лабараторыі), Рэспубліканскам навукова-практычнам цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнага ўпраўлення пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь (1991—1998), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1998—2007, загадчык навукова-даследчай лабараторыі вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў кафедры тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт), ААТ «Вогнеахова» (г. Мінск).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка вогнеаховы драўніны; тэхналогіі вытворчасці і метады ацэнкі якасці вогне-, бія- і вільгацеахоўных і камбінаваных сродкаў.

Бібліяграфія правіць

  • Высокоэффективные огнезащитные средства комбинированного действия для обработки древесины : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.26.03 / Тычино Николай Александрович. ― Москва, 2005.
  • Разработка и исследование технологического процесса получения атмосфероустойчивой огне-и биозащищенной древесины на основе полифосфорных соединений : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.21.05 / Тычино Николай Александрович. ― Минск, 1995.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тычына Мікалай Аляксандравіч // Хто ёсць хто у БДТУ. — Мінск, 2004. — С. 48.