Мікалай Аляксеевіч Горскі

Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (руск.: Николай Алексеевич Горский; 4 жніўня 1904, с. Боршчына  (чач.), Кастрамская губерня — 1 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968)[1].

Мікалай Аляксеевіч Горскі
руск.: Николай Алексеевич Горский
Дата нараджэння 4 жніўня 1904(1904-08-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1968(1968-10-01) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера селекцыя[d]
Месца працы Інстытут жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР, Віцебскі ветэрынарны інстытут
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Леніна
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія СССР — 1945

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў с. Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў Казанскі сельскагаспадарчы інстытут  (руск.)[1]. У 1927—1931 гг. працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску.

У 1934—1951 гг. працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гг. — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гг. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР[1]. З 1954 г. М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968)[1], дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965).

Навуковая дзейнасць правіць

М. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка кастрамской  (руск.) і швіцкай  (руск.) парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы[1].

Сярод апублікаваных прац:

  • Каталог племенных быков Костромского ГПР / Н. А. Горский. — Кострома, 1937.
  • Опыт создания массива крупного рогатого скота костромской породы в колхозах госплемрассадника : дис. … канд. с.-х. наук / Н. А. Горский. — Кострома, 1949.
  • Костромская порода скота в колхозах / Н. А. Горский. — Москва : Сельхозгиз, 1952.
  • Система разведения в ведущих стадах костромской породы в БССР / Н. А. Горский, Г. М. Сидоренко // Научные труды / Белорусский научно-исследовательский институт животноводства. — Минск, 1958. — Т. 1.

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Горский Николай Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць