Мікалай Андрэевіч Барысюк

Мікалай Андрэевіч Барысюк (нар. 15 жніўня 1941, в. Рэчыца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — вучоны ў вобласці ракетна-касмічнай тэхнікі, палкоўнік-інжынер (1982), генерал-маёр (1987), генерал-лейтэнант (1993), кандыдат тэхнічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1995), правадзейны член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага.

Мікалай Андрэевіч Барысюк
Дата нараджэння 15 жніўня 1941(1941-08-15) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

Ва Узброеных Сілах СССР з 24 жніўня 1959 года. Скончыў у 1962 годзе Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ.

З 1962 па 1987 год служыў на касмадроме «Байканур» (Казахстан), дзе прайшоў пасады ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным узбраенні. У 1971 годзе завочна скончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1985 года — начальнік службы ракетнага ўзбраення.

Пазней служыў у Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Міністэрства абароны СССР. У 1987 годзе назначаецца намеснікам начальніка 53-га Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе працай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энергія» — «Буран» (1988). У 1989 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў Мінабароны Расійскай Федэрацыі па эксплуатацыі касмічных сродкаў, з 1993 па 1997 гады — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі Расійскай Федэрацыі.

У 1997 годзе звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае актыўную грамадскую работу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома „Байканур“».

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар 40 навуковых друкаваных прац. Актыўна прапагандуе дасягненні касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой працай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, Расійскай Федэрацыі і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Ганаровы радыст СССР (1986), заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), ганаровы грамадзянін горада Байканура (2004).

Зноскі

Літаратура правіць

  • 50 лет 4 испытательному управлению космодрома Байконур (1962—2012) : буклет. — Байконур : [б. и.], 2012. — 6 с. : ил.
  • Барысюк Мікалай Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 10-12 : фат.
  • Ганаровыя грамадзяне-землякі іншых гарадоў. Барысюк Мікалай Андрэевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 76-77.
  • 80 гадоў з дня нараджэння М. А. Барысюка (1941) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021—2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. — С. 11, 12.
  • Борисюк, Н. А. Мы в Байконур вросли сердцами / Н. А. Борисюк, А. Я. Науджюнас // Красная звезда. 2014. 19 февраля
  • Нечёса, Я. Сила Байконура : [председатель центрального совета ветеранов Байконура — генерал-лейтенант Николай Борисюк] / Ярослав Нечёса, Игорь Подгурский // Красная звезда. 2006. 26 декабря.
  • Куринной, И. В строю ветеранов — гордость страны : [председателем совета ветеранской организации Байконура является один из старейших и уважаемых байконуровцев, лауреат Государственной премии, генерал-лейтенант в отставке Н. А. Борисюк] / Игорь Куринной // Красная звезда. 2004. 2 октября.
  • Почтарев, А. Пионеры космических стартов : [достойным правопреемником, председателем ветеранского движения Байконура является генерал-лейтенант в отставке Николай Борисюк] / Андрей Почтарев // Красная звезда. 2004. 10 апреля.