Мікалай Арцёмавіч Калінін
Мікалай Арцёмавіч Калінін (20 мая 1937 — 12 лютага 1974) — савецкі кінарэжысёр.
Мікалай Арцёмавіч Калінін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1974 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Наталля Яўгенаўна Чамадурава |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
IMDb | ID 0435816 |
Біяграфія
правіцьСкончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм».
Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ імя М. Горкага (1968).
Памёр 12 лютага 1974 года ў Мінску пры нявысветленых абставінах у перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка». Паводле афіцыйнай версіі — ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані.