Мікалай Арцёмавіч Рашэтнікаў

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі

Мікалай Арцёмавіч Рашэтнікаў (19 снежня 1902, вёска Стары Талачын, Талачынскі раён27 лістапада 1982) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.

Мікалай Арцёмавіч Рашэтнікаў
Дата нараджэння 19 снежня 1902(1902-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1982(1982-11-27) (79 гадоў)
Альма-матар
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1926 года. З 1927 года на культурна-асветніцкай, савецкай і партыйнай рабоце. У 1933 годзе скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна, у 1955 годзе — Рэспубліканская партыйна яшкола пры ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1941 года на фронце. З чэрвеня 1942 камандзір партызанскага атрада, у жніўні 1942 — чэрвені 1943 гадоў — партызанскай брыгады «Граза», з верасня 1943 года ў распараджэнні БШПР. У 1944—1976 гадах на партыйнай, савецкай, адмінітрацыйна-гаспадарчай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1947 гадах.

Літаратура правіць