Ніко Пірасмані[5], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 1862, с. Мірзаані, Грузія5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва.

Ніко Пірасмані
ნიკო ფიროსმანი
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Мікалай Пірасманашвілі
Дата нараджэння 5 мая 1862(1862-05-05)[1] ці мерк. 5 (17) мая 1862[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1918(1918-04-09)[1] (55 гадоў), 7 красавіка 1918(1918-04-07)[2] (55 гадоў) ці 5 мая 1918(1918-05-05)[2] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак інсітнае мастацтва
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выяавы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.

Галерэя правіць

Ушанаванне памяці правіць

На радзіме Н. Пірасманашвілі адкрыты яго Дом-музей.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць