Мікалай Бенедыкці
Мікалай Бенедыкці (польск.: Mikołaj Benedicti; каля 1587, Вільня — 18 жніўня 1625, Полацк[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Мікалай Бенедыкці | |
---|---|
польск.: Mikołaj Benedicti | |
Дата нараджэння | 1587 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1625 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 10 верасня 1605 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Браневе (1607—1610), а потым выкладаў паэтыку і рыторыку ў Нясвіжы (1610—1612). У 1612—1613 гг. — прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1613 па 1616 гг. праходзіў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі. У Вільні быў высвечаны на ксяндза; у 1622 г. склаў апошнія зарокі. Прафесар маральнай і палемічнай тэалогіі ў Нясвіжы (1619—1622) і Полацку (1623—1625). Памёр пад час эпідэміі[2].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 37-38.
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.