Мікалай Мікалаевіч Бранфілаў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Мікалай Бранфілаў)

Мікалай Бранфілаў (16 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Орша».

Футбол
Мікалай Бранфілаў
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Бранфілаў
Нарадзіўся 16 снежня 1977(1977-12-16)[1] (43 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Змена-Мінск 20 (0)
1996—1997 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 34 (2)
1998—1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 39 (8)
2000—2002 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 37 (0)
2003—2004 Польшча Вісла (Плоцк) 27 (1)
2005 Польшча Радамяк (Радам) 32 (3)
2006 Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла) 15 (2)
2006 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 10 (0)
2007 Беларусь Гомель 12 (0)
2007—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 37 (4)
2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 11 (0)
2010—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 77 (7)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2014—2015 Беларусь Тарпеда (Мінск)
2016 Беларусь Клецк
2017 Беларусь Асіповічы
2017—2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2020— Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачаў кар’еру ў мінскай школе «Змена», пасля гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Польшчы на працягу 2003—2006. У снежні 2009 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай», якая вярнулася ў Вышэйшую лігу. У студзені 2013 года перайшоў у «Нафтан»[2], аднак у верасні разарваў кантракт з «Нафтанам» і завяршыў кар’еру іграка[3].

Пасля заканчэння прафесійнай кар’еры некаторы час выступаў на аматарскім узроўні, а ў пачатку 2014 года прыняў прапанову ўзначаліць мінскае «Тарпеда»[4]. Вывеў сталічны клуб у Першую лігу па выніках сезону 2015. У пачатку 2016 года стала вядома, што Бранфілаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера аўтазаводцаў[5]. У красавіку 2016 года ўзначаліў «Клецк», які прывёў да трэцяга месца ў Другой лізе 2016, аднак каманда адмовілася пераходзіць у Першую лігу.

У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам «Асіповічаў»[6], але меней чым праз месяц пакінуў пасаду і далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[7].

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта»[8]. У чэрвені таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку[9].

У кастрычніку 2020 года ўзначаліў «Оршу»[10].

МіжнароднаяПравіць

Згуляў два матчы за нацыянальную зборную.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць