Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч

(Пасля перасылкі з Мікалай Варвашэвіч)

Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч (10 кастрычніка 1934, вёска Раздзялавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць2001, пахаваны ў Свіславічы) — беларускі рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).

БіяграфіяПравіць

Скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1961). З 1964 года дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр, з 1967 года дырэктар народнага тэатра. З 1990 года дырэктар і галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра.

Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы (1993), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле п'ес У.Галубка «Пісаравы імяніны» і «Ветрагоны», «Хітрыкі бабы Ягі» А.Якімовіча.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0