Мікалай Васілевіч Драздоў
Мікалай Васілевіч Драздоў (18 лістапада 1913, Кастрама — 14 сакавіка 2006, Мінск) — беларускі архітэктар.
Мікалай Васілевіч Драздоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2006 (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1973 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[1].
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы: кінатэатр «Радзіма», клуб УПК «Спартак»[2], жылыя дамы ў пасёлку аўтазавода (1948—1950), па вул. Леніна (1952), Ленінскім праспекце (1960), Дом палітасветы па вул. Я. Купалы (1956)[1], праект панарамнага кінатэатра на 2420 месцаў на рагу вуліц Я. Купалы і Куйбышава[2][3] у Мінску, зала-манеж у спартлагеры «Стайкі» пад Мінскам (1968), жылы дом на Прывакзальнай плошчы ў Гродне (1967), пансіянат «Атоліна» ў Мінскай (1968), дом адпачынку «Хваёвы бор» у Брэсцкай (1970) абласцях[1], будынак сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці[2].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны медалямі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Дроздов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Дроздов Николай Васильевич, архитектор. Информация о фонде
- ↑ Когда-то в столице было более двадцати кинотеатров
ЛітаратураПравіць
- Дроздов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.