Мікалай Васілевіч Казюк

Мікалай Васільевіч Казюк (1898, в. Корчыцы, цяпер Кобрынскі раён — 1979) — беларускі літаратурны крытык.

Мікалай Васілевіч Казюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 1979
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Першую сусветную вайну як бежанец трапіў у Расію . Быў добраахвотнікам Чырвонай Арміі, скончыў рабфак, потым — інстытут журналістыкі, аспірантуру. Працаваў у расійскіх выданнях «Рабочая Масква» і «Вясковы камуніст», у ЦК ВКП(б) інструктарам культпропа і ў аддзеле друку. У 1931 годзе ў Цэнтральным выдавецтве народаў СССР у Маскве выйшла брашура М. Казюка «Другая бальшавіцкая вясна». У 1936 г. Казюк быў пераведзены на працу ў ЦК КП(б) Беларусі на пасаду загадчыка аддзела друку і выдавецтваў. У лістапада 1937 г. прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. Мікалай Казюк быў першым у спісе дэлегацыі, якая ўручала ў 1936 г. Сталіну на з'ездзе Саветаў у Маскве знакаміты «Ліст беларускага народа Вялікаму Сталіну».

2 кастрычніка 1937 г. Бюро ЦК КП(б)Б разгледзела справу М. Казюка і за «прытупленне палітычнай пільнасці да ворагаў народа Поссе і інш, якое выявілася ў невыкрыцці іх, будучы ў блізкіх адносінах з імі», абвясціла Казюку вымову з занясеннем у асабістую справа. Захавалася стэнаграма пасяджэння, з якой вынікае, што па прапанове наркама НКУС Бермана матэрыялы пра Казюка былі перададзеныя ў «органы НКУС для далейшага расследавання». Казюк апелюе ў Камісію партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б), якая 10 красавіка 1938 г. на выязным пасяджэнні ў Мінску вымову зняла.

28 ліпеня 1938 года Мікалая Казюка арыштавалі па абвінавачванні ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. Абвінавачванне не пацвердзілася, і 8 сакавіка 1939 г. Мікалай Казюка быў вызвалены з-пад варты. У 1940 г. Мікалай Казюк ужо ў якасці галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва пры СНК БССР прысутнічаў 28 сакавіка на вядомым нарадзе ў ЦК КП(б)Б па пытанні рэформы беларускага правапісу. Мікалай Казюк з пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у войсках Заходняга фронту, быў цяжка кантужаны. Пасля выздараўлення працаваў начальнікам палітаддзела Залесаўскай МТС у Арэнбургскай вобласці. У 1943 годзе Мікалай Казюк апынуўся ў ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна пад Масквой. Палкоўнік, выкладчык Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына.

Памёр у 1979 годзе.

Зноскі

СпасылкіПравіць