Мікалай Васілевіч Тарасюк
Мікала́й Васі́левіч Тарасю́к (22 мая 1932, в. Стойлы, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці — 15 студзеня 2015) — беларускі разьбяр, музычны майстар. Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989).
Мікалай Тарасюк | |
---|---|
| |
Адкрыццё выстаўкі Мікалая Тарасюка ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Мінск, 7 жніўня 2012 | |
Род дзейнасці | разьба па дрэве |
Дата нараджэння | 22 мая 1932 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 студзеня 2015 (82 гады) |
Месца пахавання | |
Жонка | Надзея Максімчык |
Дзеці | сын, дзве дачкі |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
ЖыццяпісПравіць
Нарадзіўся 22 мая 1932 года (паводле іншых звестак — 8 мая[1]) ў вёсцы Стойлы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці). Пачаў працаваць з васьмігадовага ўзросту, пасвячы каровы. Бацька з маці мелі добры надзел зямлі, чатыры каровы, двое коней, конную малацілку, рыбацкія снасці. Пасля далучэння Заходняе Беларусі да БССР і сканчэння 2-й сусветнай вайны ўся маёмасць перайшла ў калгас[2].
Пасля вайны Мікалай пайшоў у другі клас пачатковай школы. Скончыўшы чатырохгодку, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, пасля працаваў у калгасе. Аднак, застудзіўшыся на калгаснай сенажаці, прахварэў 16 гадоў, атрымаў інваліднасць. У 1953 годзе павянчаўся з Надзеяй Максімчык родам з-пад Кобрына[3]. З ёй мелі сына (памёр у маладым узросце) і двух дачок. Жонка памерла ў 2006 годзе.
У 2007 годзе памерла апошняя суседка Мікалая Тарасюка, і ён некаторы час з'яўляўся адзіным жыхаром роднай вёскі[2]. Жыў у бацькоўскай хаце, трымаў хатнюю скаціну, птушак, сабак і катоў. У падоранай яму кватэры ў Пружанах жыла яго дачка.
ТворчасцьПравіць
Вонкавыя медыяфайлы | |
---|---|
Постаці. Мікалай Тарасюк | |
Выявы | |
Народны майстар з-пад Пружан дасціпна высмеяў Лукашэнку | |
Відэафайлы | |
Постаці. Мікалай Тарасюк |
Разьбой па дрэве і пляценнем з лазы захапіўся з дзяцінства. Выразаць цацкі з дрэва пачаў для гульняў уласным дзеткам, лічачы гэта не больш, чым забавай. Аднак у пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя зноў звярнуўся да былога занятку. Пачаў выкарыстоўваць таксама фарбу, салому, каляровыя балахоны з абрэзкаў тканіны. Спрабаваў выставіць свае творы ў Пружанах, Камянцы. Аднак найбольшай вядомасці Мікалай Тарасюк здолеў дасягнуць падчас правядзення Усесаюзнага фестываля народнай творчасці ў 1987 годзе. За выстаўку ў Маскве атрымаў Залаты медаль ВДНГ і медаль лаўрэата фестывалю, пасля чаго пачаліся персанальныя выстаўкі.
Беларускай сялянскай працы прысвечаныя цэлыя кампазіцыі з дрэва, лазы і саломкі: «Сялянскі дворык», «Апрацоўка ільну», «Жорны», «Збор ураджая», «Жніво», «Мыццё бялізны», «Кросны» і іншыя. Кампазіцыі, прысвечаныя народным абрадам беларусаў: «Вяселле», «Каляды», «Вячоркі», «Хаўтуры» ды інш. Мае таксама творы, прысвечаныя цяжкаму эканамічнаму становішчу сялян пад рознымі ўладамі. Стварэнне твораў пачынае з прыдумвання назвы-подпісу, пасля чаго выразае да яго кампазіцыю[4].
Праз пэўны час колькасць экспанатаў вырасла настолькі, што месца ў хаце ўжо не хапала. У 1994 годзе[5] Мікалай пабудаваў побач асобную хатку для экспанатаў, назваўшы яе музеем «Успаміны Бацькаўшчыны». Музей, аналагаў якому няма ў Беларусі, змяшчае каля 300 аўтарскіх работ. Творы майстра экспануюцца ў адной з залаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык», у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Брэсцкім краязнаўчым музеі[6], Мотальскім музеі народнай творчасці і за межамі Беларусі.
Мікалай Тарасюк таксама займаецца майстраваннем музычных інструментаў: дудак, губных гармонікаў.
У 2008 годзе выдадзены альбом-манаграфія «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», які стаў першым выданнем падобнага кшталту ў Беларусі пра творчасць народнага майстра[7]. А яго творчасць атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь[8].
У Польшчы пра Мікалая Тарасюка зняты фільм «Гаспадар»[9].
Шведскі часопіс «Hemslöjden » (па-беларуску: «Рамяство») у адным са сваіх нумароў пяць старонак прысвяціў творчасці Мікалая Тарасюка[7].
Беларуская мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская так ахарактарызавала творчасць майстра:
Як Пірасмані — сапраўдны брэнд Грузіі, Тарасюк — сапраўдны брэнд Беларусі. Вольга Лабачэўская «Вечерний Брест». У сталічным музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Мікалая Тарасюка |
.
Прэміі і ўзнагародыПравіць
Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989) па драўлянай скульптуры.
Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987)[10], спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Народная творчасць» (2002).
Зноскі
- ↑ За мяжу – з драўлянымі аднавяскоўцамі . Новости Беларуси (16 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ а б Святлана Яскевіч. Успаміны Бацькаўшчыны майстра са Стойлаў . Звязда (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Дарафей Фіёнік. Мiкалая Тарасюка ўспамiны Бацькаўшчыны . Самі пра сябе (20 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Бровач, Оксана Жизненная философия Николая Тарасюка: «Все, что я вижу оком, — все мое!» // Брестская газета. — 5 — 12 октября 2012. — № 40 (512).
- ↑ Ю. В. Колток. «Деревянный народ» Тарасюка (руск.). Сайт юных спасателей-пожарных еврорегиона «Буг». Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Тамара Цібароўская. Долгая дорога в Стойлы: чем сегодня живёт «деревянный мир» народного мастера Николая Тарасюка? (руск.) (17 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ а б Ларыса Быцко. Святло драўлянага свету // Вечерний Брест. — 8 мая 2012.
- ↑ Дадатак 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 19.08.2009 № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 i ад 3 верасня 2008 г. № 1288» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Людміла Бунеева. За мяжу — з драўлянымі аднавяскоўцамі(недаступная спасылка). Вечерний Брест (14 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Василий Матвеев. Пружанский мастер создал коллекцию из 30 тысяч резных человечков (руск.). Виртуальный Брест (23 мая 2010). Праверана 13 студзеня 2017.
ЛітаратураПравіць
- Здановіч І. Ю. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — 144 с.
- Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка [Выяўленчы матэрыял]: альбом-манаграфія / аўтар тэксту і ўкладальнік В. Лабачэўская; фотамастак Г. Ліхтаровіч. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2008. — 176 с.
СпасылкіПравіць
Мікалай Васілевіч Тарасюк на Вікісховішчы |