Мікалай Васільевіч Неўраў
Мікала́й Васі́льевіч Не́ўраў (руск.: Николай Васильевич Неврев; 1830, Масква — 3 [16] мая 1904, маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) — рускі гістарычны і жанравы жывапісец, адзін з яскравых і буйнейшых мастакоў пакалення прадстаўнікоў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[4], якія вызначылі развіццё і сацыяльную накіраванасць рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя. Сёння творы М. В. Неўрава ўпрыгожваюць залы Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ёсць яны ў музеях Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Іванава (Расія), Саратава[5].
Мікалай Васільевіч Неўраў | |
---|---|
Николай Васильевичъ Невревъ | |
| |
Дата нараджэння | 1830[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (16) мая 1904 |
Месца смерці |
маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя |
Месца пахавання | |
Паходжанне | Купецтва |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычная, партрэтная, жанравы жывапіс |
Вучоба |
МВЖСД клас М. І. Скоці |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы |
«Торг», «Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму». |
Уплыў | М. І. Скоці |
Уплыў на | М. П. Ульянаў |
Узнагароды | першая прэмія Маскоўскага Таварыства Аматараў Мастацтваў за карціну «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму». |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1830 годзе ў купецкай сям’і. Вучыўся ў вучылішчы Маскоўскага купецкага таварыства. Некаторы час займаўся перапіскай папер і чарцяжамі[5].
Першыя прафесійныя навыкі атрымаў ад свайго айчыма — настаўніка малявання Сцяпанава. Нейкі час вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы[5]. У 1850—1855 гадах вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры, пасля заканчэння якога атрымаў званне свабоднага мастака. Жыў увесь час у Маскве.
У 1856 г. напісаў першую жанравую карціну «Хатняя сялянская сцэна», за якую атрымаў званне някласнага мастака па жывапісу бытавых сцэн, што і вызначыла далейшы лёс таленавітага майстра[5].
6 лістапада 1859 года быў удастоены звання класнага мастака за поспехі ў галіне партрэтнага жывапісу. Свае лепшыя жанравыя карціны ён стварыў у 1860-я гады. Буйной падзеяй у жыцці і творчасці мастака сталі партрэты — Невядомага, Бібікава і Мядзінцавых, якія былі выстаўлены ў Акадэміі мастацтваў і мелі вялікі поспех. Пасля 1863 г. былі напісаны партрэты М. С. Шчэпкіна, П. М., М. І. і І. З. Траццяковых[5].
У 1863 г. М. В. Неўраў — член мастацкай арцелі, якая стала асновай славутага Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. На тэму быту купецтва напісана карціна «Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», якая была прадстаўлена на конкурс Таварыства заахвочвання мастакоў, але «не дапушчана з-за сюжэту»[5].
Сацыяльную накіраванасць мелі карціны «З нядаўняга мінулага», «Торг» (1866), «Святар, які служыць над магілай паніхіду». У карцінах «Торг» (1866), «Выхаванка» (1867), «Купец-куціла» (1867), «Прасіцельніца» (1866), «Пахаванне селяніна» з усёй паўнатой разгарнуўся талент мастака. Для залаў Маскоўскага Рускага гістарычнага музея стварыў серыю гістарычных палоцен: «Раман Галіцкі і папскія паслы» (1875), «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму», «Іван IV і канюшы баярын Іван Пятровіч Фёдараў», «Князёўна П. Р. Юсупава перад пострыгам» (1866), «Патрыярх Нікан перад судом 1 снежня» (1888) і інш. У 1888 г. у бытавым жанры напісана карціна «Агледзіны» (1888), якая была прадстаўлена мастаком на 17-й Перасоўнай выстаўцы (1889). Гэта карціна была куплена з выстаўкі П. М. Траццяковым[5].
У гэты ж самы час Неўраў выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, дзе пазнаёміўся з мастаком В. К. Бялыніцкім-Бірулем[5].
Неўрава называлі геніяльным мастаком, і пра прызнанне ягонай творчасці сведчыць той факт, што ў 1898 годзе пасля смерці Траццякова яму прапанавалі заняць пасаду дырэктара галерэі, але 68-гадовы мастак адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і хваробы[5].
Жыццё ў Лыскаўшчыне
правіцьАпошнія 19 гадоў свайго жыцця пражыў на Кругляншчыне ў маёнтку Лыскаўшчына[5]. Да мастака прыязджалі ў госці В. Сурыкаў, В. Паленаў, Р. Мясаедаў, У. Маякоўскі, І. Прошнікаў. На Кругляншчыне ім былі створаны работы «Эпізод з жыцця Пятра», «Чым былі моцныя шлюбныя вузы» і інш.
Апошнія гады цярпеў вялікія нястачы. На семдзесят чацвёртым годзе жыцця, 3 мая 1904 года, ад адчаю М. В. Неўраў застрэліўся ў сваім маёнтку Лыскаўшчына ў Магілёўскай губерні[5][6].
Памяць
правіцьУ 1964 г. у Маскве выйшаў альбом з рэпрадукцыямі карцін М. В. Неўрава. У 1974 г. на магіле М. В. Неўрава быў пастаўлены помнік. Дом, дзе жыў мастак, захаваўся да нашых дзён. Зараз на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Nikolay Nevryov
- ↑ Неврев Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Неврев Николай Васильевич / Гл. ред. А. М. Прохоров. — Большая советская энциклопедия (В 30 томах). Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1974. — Т. 17: «Моршин — Никиш». — С. 397. — 616 с. — 629 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Неўраў Мікалай Васільевіч (1830—1904)(недаступная спасылка) (бел.)
- ↑ Неврев, Николай Васильевич (руск.). Онлайн Энциклопедия «Кругосвет». Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 1 чэрвеня 2010.
Літаратура
правіць- Неўраў Мікалай Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Неўраў Мікалай Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Мікалай Васільевіч Неўраў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 67. — 742 с. — 9 500 экз.
- Карнеенка П. Неўраў у Лыскаўшчыне // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 185—187.
- Магіла Неўрава Мікалая Васільевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мн., 1986. — С. 268.
- Неврев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Неврев Николай Васильевич / Гл. ред. А. М. Прохоров. — Большая советская энциклопедия (В 30 томах). Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1974. — Т. 17: «Моршин — Никиш». — С. 397. — 616 с. — 629 000 экз.
- Скоков Г. К. Сказка о художнике и чудесном блюдечке. Николай Неврев. — М.: «Белый город», 2004. — 16 с. — (Энциклопедия малыша. Сказки о художниках). — 10 000 экз. — ISBN 5-7793-0731-8.
- Артёмов В. В. Николай Неврев. — М.: «Белый город», 2004. — 48 с. — (Мастера живописи). — 3 000 экз. — ISBN 5-7793-0756-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Васільевіч Неўраў
- Неўраў Мікалай Васільевіч (1830—1904)(недаступная спасылка) (бел.)
- Трифонов Владимир. …Из историков передался на жанр, — говорят, живой и интересный. К 180-летию художника Н. В. Неврева.(руск.) // Газета «Вести». — СПб.: ОАО «Газета «Вести», 8 апреля 2010.
- Сарнова О. М. Заложник детства. О художнике Николае Васильевиче Невреве (1830–1904).(руск.) // Московский журнал. История государства Российского. — М: 2009. — В. октябрь. — № 10 (226). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- Неўраў Мікалай Васільевіч у Галерэі выдавецтва «Белы Горад» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2010.
- Неўраў Мікалай Васільевіч у Энцыклапедыі жывапісу і графікі Art-каталог (руск.).