Мікалай Васільевіч Сторажаў

вучоны, юрыст

Мікалай Васільевіч Сторажаў (руск.: Николай Васильевич Сторожев; 8 жніўня 1934, с. Стары Вышкаў, Бранскай вобласці, Расія — 9 жніўня 2004) — беларускі юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар юрыдычных навук (1978), прафесар (1985). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000).

Мікалай Васільевіч Сторажаў
Дата нараджэння 8 жніўня 1934(1934-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2004(2004-08-09) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера правазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1978) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). У 1959—1962 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела прававых навук АН БССР, з 1965 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1978—1986 гадах загадчык сектара, у 1986—1998 гадах загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі.

У 1998—1999 гадах намеснік дырэктара Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі, з 1999 года дырэктар-арганізатар Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, з 2002 года дырэктар гэтага інстытута. Адначасова ў 1980—1984 гадах прафесар кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1993 года прафесар і загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы ў галіне аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, часткова канстытуцыйнага права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, прававога становішча сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, забеспячэння зямельна-аграрнай рэформы, удасканалення выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—1976). Прымаў удзел у распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, Закона «Аб праве ўласнасці на зямлю», Закона «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджанню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і інш. З 2003 года член расійска-беларускай камісіі па распрацоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій[1].

Асноўныя працы

правіць
  • Правовое положение колхоза на современном этапе. — Мн., 1975.
  • Правовой режим мелиорированных земель. — Мн., 1986.
  • Правовое обеспечение земельно-аграрной реформы в Республике Беларусь (совм. с И. П. Кузьмич) // Выбраныя навуковыя працы Беларускага Дзяржаўнага універсітэта. У 7 т. III том. Юрыспрудэнцыя. Эканоміка. Міжнародныя адносіны. — Мн., 2001.
  • Природоохранное законодательство Республики Армения, Республики Беларусь и Российской Федерации: Современное состояние и оценка выполнения экологических требований в других отраслях законодательства (в соавтарстве). — М., 2001.
  • Правовые проблемы создания Союзного государства // К 10-летию образования Содружества Независимых Государств: итоги и перспективы. Материалы круглого стола. Минск. 18 декабря 2001. — Мн., 2002.
  • Аграрное право Республики Беларусь. Общая часть. Курс лекций. — Мн., 2003 (совм. с И. П. Кузьмич).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Сто́ражаў Мікалай Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 688. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Сто́ражаў Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Николай Васильевич Сторожев, 1934—2004 гг. // Государство и право. — 2004. — № 12. — С. 119—120. (руск.)
  • Сторожев Николай Васильевич // Национальная Академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928—1998 / Сост. О. А. Гапоненко и др. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 248. (руск.)
  • К 75-летию со дня рождения Н. В. Сторожева / Балашенко С. А. и др. // Право.by. — 2009. — № 4. — С. 5—8. (руск.)
  • Член-корреспондент Николай Васильевич Сторожев : [к 65-летию ученого-юриста] // Атэстацыя. — 1999. — № 3. — С. 95—96. (руск.)

Спасылкі

правіць