Мікалай Венядзіктавіч Раманаў

беларускі архітэктар

Мікалай Венядзіктавіч Раманаў (1863 - ?) - грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Мікалай Венядзіктавіч Раманаў
Дата нараджэння 6 (18) кастрычніка 1863
Дата смерці 1927
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1863 годзе[1], паходзіў з обер-афіцэрскіх дзяцей[2].

Пасля заканчэння Астраханскага рэальнага вучылішча паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1882 годзе[1]. Скончыў тут курс па 1-м разрадзе ў 1887 годзе. Мікалай Венядзіктавіч вызначыўся на службу малодшым архітэктарам у гродзенскае губернскае праўленне і праз тры гады быў прызначаны малодшым архтэктарам таго праўлення[1]. Акрамя гэтага М. Раманаў складаўся архітэктарам-ацэншчыкам нерухомых маёмасцяў у г. Гродне, якія прад’яўляліся для залогу ў тульскім зямельным банку ў Санкт-Пецярбургу[1].

З 1893[3] па 1900 год М. Раманаў быўгродзенскім губернскім архітэктарам  (руск.)[4].

12 лютага 1900 года ў сувязі са смерцю гродзенскага губернскага інжынера В. Ф. Нябольсіна быў часова прызначаны выконваючым яго абавязкі[2], але праз паўгода М. Раманава вызвалілі ад усіх абавязкаў і пасад «За прызначэннем на пасаду старэйшага інжынера па дарожнай частцы Гродзенскага губернскага распарадчага камітэта». З гэтага часу галоўным клопатам Раманава сталі губернскія масты і дарогі[2].

15 жніўня 1901 года быў адкрыты мураваны Губернатарскі мост праз Гараднічанку[2].

У 1906-09 гадах прымаў актыўны ўдзел у пабудове Пятроўска-Мікалаеўскага моста праз раку Нёман ў горадзе Гродне[2]. За гэта М. Раманаў атрымаў Найвысокую падзяку ад яго Імператарскай Вялікасці[5].

З пачаткам Першай сусветнай вайны М. В. Раманаў быў адкамандзіраваны ў 1-ы раён ваенна-дарожных прац, а затым у распараджэнне начальніка ваенна-дарожнага ўпраўлення Паўночнага фронту. Яго галоўным абавязкам там было будаўніцтва і аднаўленне разбураных у ходзе баявых дзеянняў дарог. У сувязі з абвастрэннем хранічнай хваробы 1 красавіка 1916 года старшы дарожны інжынер быў адкамандзіраваны ў распараджэнне Гродзенскага губернскага распарадчага камітэта[6].

Пасля эвакуацыі ў глыб краіны па заканчэнні вайны вярнуўся ў Гродна, дзе і памёр у 1927 годзе. Пахаваны на праваслаўных могілках Гродна побач са сваёй маці[2].

Творчасць

правіць
 
Народны дом у Гродне
 
Свята-Мікалаеўская царква ў Белавежы

Узнагароды

правіць
  • залатая булаўка з ізумрудам (1894)
  • ордэн Святога Станислава 3-й ступені (1895)
  • залаты гадзіннік з ланцужком (1897)
  • сярэбраны медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III» на Аляксандраўскай стужцы (1897)
  • ордэн Святой Ганны 3-й ступені (1900)
  • ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1911)
  • медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых» (1913)

Адрасы

правіць

У Гродне жыў на Паліцэйскай вуліцы ў доме Карсунскага[10].

Зноскі