Мікалай Віктаравіч Лазаковіч

Мікалай Віктаравіч Лазаковіч (н. 5 сакавіка 1954, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996, Дыферэнцыяльныя ўраўненні з выпадковымі функцыяналамі ў алгебрах абагульненых выпадковых працэсаў).

Мікалай Віктаравіч Лазаковіч
Дата нараджэння 5 сакавіка 1954(1954-03-05) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёнас Кубілюс[d][1]

Біяграфія правіць

У 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны гранічным тэарэмам тэорыі імавернасцей, абагульненым функцыяналам і стахастычным дыферэнцыяльным ураўненням. На аснове створанага апарата алгебраў абагульненых функцый распрацаваў новы навуковы кірунак у дыферэнцыяльных ураўненнях з выпадковымі функцыямі.

Навуковыя працы правіць

  • Асимптотическое разложение для распределений сумм независимых случайных векторов // Лит. матем. сб. 1982. Т. 22, № 1;
  • Аппроксимация стохастических интегралов Ито и Стратоновича элементами прямого произведения алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1996. Т. 41, вып. 4 (разам з С. Сташулёнкам);
  • Ассоциированные решения уравнений в дифференциалах в прямом произведении алгебр обобщенных случайных процессов // Теория вероятностей и ее применения. 1998. Т. 43, вып. 2 (разам з С. Сташулёнкам і Т. Сцямкоўскай).

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).