Мікалай Гажкоўскі
Мікалай Гажкоўскі, Мікалай з Гожкава гербу Гералт (?-1414) — польскі і ліцвінскі рэлігійны і навуковы дзеяч.
Мікалай Гажкоўскі | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Папярэднік | Якуб Пліхта | |||
Пераемнік | Пётр з Кустыня (польск.: Piotr Krakowczyk) |
|||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | |||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | |||
Смерць |
1414 |
Паходзіў з Гожкава каля Вялікай Казіміры (Свентакшыскае ваяводства). Навучаўся ў Празе, дзе ў 1370 стаў бакалаўрам факультэта вольных мастацтваў, пасля магістрам. У 1374—1382 навучаўся на юрыдычным факультэце, стаў бакалаўрам права. Паміж 1385 і 1387 атрымаў дактарат кананічнага права.
Афіцыял кракаўскага біскупа ад 1396, кусташ сандамірскі, канонік кракаўскі, дэкан Касцёлу Св. Фларыяна ў Кракаве. Ад 1402 да 1403 года трэці ў гісторыі рэктар Ягелонскага ўніверсітэта. Ад студзеня 1408 года біскуп віленскі (трэці на гэтай пасадзе), пры ім у віленскай дыяцэзіі быў заснаваны шэраг новых парафій і парафіяльных школ.
8 чэрвеня 2008 падчас урачыстасцей, прысвечаных 250-годдзю касцёла Св. Маргарыты ў Гажкове, у прысутнасці кіраўніцтва Ягелонскаа ўніверсітэту была ўсталявана памятная шыльда, прысвечаная Мікалаю з Гажкова.