Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў
Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў (нар. 19 красавіка 1928, в. Арлы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 29 мая 2011, Мінск) — беларускі інжынер-землеўпарадчык. Заслужаны будаўнік БССР (1968).
Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 красавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 2011 (83 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1950 годзе інжынерна-землеўпарадкавальны факультэт БДСГА па спецыяльнасці «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў». У 1950—1962 гадах працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрасельбуд», старэйшы інжынер, кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў, начальнік аддзела раённай планіроўкі; у 1962—1974 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда БССР; у 1974—1993 гадах дырэктар інстытута «Белжылпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.
Творчасць
правіцьАўтар шматлікіх праектаў забудовы сельскіх пасёлкаў у БССР і на цалінных землях. Пад яго кіраўніцтвам у 1958—1962 гадах упершыню ў рэспубліцы былі распрацаваны эксперыментальныя праекты раённай планіроўкі і прыгараднай зоны Мінска, на аснове гэтых праектаў ЦК КПБ і Саветам Міністраў БССР былі ўхвалены рэкамендацыі па стварэнні горадабудаўнічай асновы для перабудовы сёлаў, у т. л. у в. Верцялішкі. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў і будаўніцтве эксперыментальна-паказальных пасёлкаў у БССР, у праектаванні і рэканструкцыі Траецкага прадмесця ў Мінску.
Аўтар шэрагу публікацый па пытаннях будаўніцтва ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Бюлетэні будаўнічай тэхнікі, у зборніку «У дапамогу праектыроўшчыку» Дзяржбуда УССР.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), Знак Пашаны (1971); Ганаровай граматай (1978) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР; залатым і трыма бронзавымі медалямі ВДНГ БССР; прэміяй Савета Міністраў СССР (1975) за распрацоўку і ўкараненне палегчаных індустрыяльных канструкцый удастоены прэміі Савета Міністраў БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1968).
Памяць
правіцьУ 2013 на доме па вул. Пашкевіч № 9, у якім жыл М. Г. Дзівакоў, устаноўлена памятная дошка.
Бібліяграфія
правіць- Вертелишки. Белорусская ССР / под общей редакцией Б. П. Тобилевича. — М. : Стройиздат, 1974. — 43 с. — (Лучшие села нашей Родины).
Літаратура
правіць- Диваков Николай Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Диваков Николай Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Лившиц, В. М. Диваков Николай Гаврилович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 33.
Спасылкі
правіць- ДЗІВАКОЎ МІКАЛАЙ ГАЎРЫЛАВІЧ (1928) Архівавана 29 чэрвеня 2019.