Мікалай Гаўрылавіч Славянаў
Мікалай Гаўрылавіч Славя́наў (23 красавіка (5 мая) 1854 — 5 (17) кастрычніка 1897) — рускі інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў.
Мікалай Гаўрылавіч Славянаў | |
---|---|
руск.: Николай Гаврилович Славянов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 красавіка (5 мая) 1854 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 (17) кастрычніка 1897 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Q115056739? |
Дзеці | Q70252115? |
Род дзейнасці | вынаходнік |
Месца працы | |
Альма-матар | Пецярбургскі горны інстытут |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Дзмітрыевіч Краевіч[d] і Мікалай Аляксандравіч Кулібін[d] |
Узнагароды | |
![]() |
М. Г. Славянаў нарадзіўся ў сяле Нікольскае Задонскага павета Варонежскай губерні (зараз у Задонскім раёне Ліпецкай вобласці). У 1877 годзе скончыў Пецярбургскі горны інстытут. Працаваў на заводах Урала, з 1833 г. на Пермскіх гарматных дварах.
Упершыню выкарыстаў электрычны ток у мэтах прамысловага нагрэву. Удасканаліў вынайдзены М. М. Бенардосам спосаб дугавой зваркі. У 1888 г. распрацаваў метад дугавой зваркі плаўкім электродам з папярэднім падагрэвам вырабаў. У 1890—1891 гг. атрымаў патэнты на сваё вынаходніцтва ў Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Аўстра-Венгрыі. Таксама распрацаваў аўтаматычны рэгулятар даўжыні электрычнай дугі, прапанаваў выкарыстоўваць флюсы і ферасплавы-раскісляльнікі з мэтай павелічэння якасці зварных швоў і інш.
Аўтар працы па электразварцы — «Электрычная адліўка металаў» (1891).
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ Дом-музей Николая Гавриловича Славянова Архівавана 29 студзеня 2014. (руск.)
Літаратура
правіць- Славянаў Мікалай Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 502. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Славянов Николай Гаврилович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Н. Г. Славянов. 150 лет со дня рождения (руск.)
- Славянов Николай Гаврилович(недаступная спасылка) // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. (руск.)